Тэрмін утрымання пад вартай праваабаронцы Марфе Рабковай працягнулі яшчэ на тры месяцы

2021 2021-06-20T15:49:48+0300 2021-08-19T14:36:40+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/marfa_amnesty.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыя Марфы Рабковай ад Amnesty International

Ілюстрацыя Марфы Рабковай ад Amnesty International

Стала вядома, што тэрмін утрымання пад вартай палітзняволенай Марфы Рабковай працягнуты яшчэ на тры месяцы — да 17 верасня. Такім чынам, да гэтага часу яна правядзе ў зняволенні ўжо год.

Нагадаем, каардынатарка Валанцёрскай службы "Вясны", праваабаронца Марфа Рабкова была затрыманая разам з мужам Вадзімам Жаромскім вечарам 17 верасня і дастаўленая ў ГУБАЗіК. У яе кватэры быў праведзены ператрус, вынятая тэхніка, асабістыя грошы і рэчы. Пазней Вадзима адпусцілі. 

Марфе Рабковай паведамілі, што яна затрыманая ў межах крымінальнай справы па ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэксу. Па гэтым артыкуле ёй і было прад'яўлена абвінавачванне. 11 лютага Марфе прад'явілі новыя абвінавачванні па ч.3 арт.130 КК і ч.2 арт. 285 КК. Цяпер Марфе пагражае да 12 год пазбаўлення волі.

Марфа піша з-за кратаў, што імкнецца бачыць добрае ва ўсім. Вось некаторыя цытаты з яе лістоў:

  • Вядома, я адчуваю падтрымку, без яе ў мяне б не было столькі аптымізму і веры, што ўсё скончыцца добра. Людзі пішуць такія шчырыя і цёплыя словы ў лістах, што чытаеш іх і слёзы на вачах наварочваюцца;
  • Перажываючы сваё заключэнне з кожным днём я ўсё больш і больш люблю Беларусь, наш народ, нашу прыроду, гісторыю і культуру;
  • Што я зраблю перш за ўсё, калі выйду — абдыму Вадзіма, патэлефаную бацькам, паеду дадому, з'ем яечню, памыюся ў ванне, вазьму квіток у Гомель і паеду абдымаць бацькоў;
  • Сніцца мне рознае — бацькі, дом у Добрушы, бабуля, Вадзім, часта сняцца кацяняты;
  • Падтрымліваю аптымізм і ў суседках, імкнуся бачыць добрае ва ўсім.

Заклікаем падтрымаць нашу каляжанку Марфу лістамі салідарнасці!

Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030

Марыі Аляксандраўне Рабковай

Як там Марфа?

Размова з Таццянай Гацура-Яворскай, якая сядзела ў СІЗА-1 разам з Марыяй Рабковай – у падкасце “Вясна прыйдзе”

Голас Марфы ў падкасце "Вясна прыйдзе"

У 16-м выпуску падкаста "Вясна прыйдзе" мы пачуем і голас Марфы — з тых інтэрв'ю, якія яна паспела даць да свайго зняволення. Гэта дапаможа нам пазнаёміцца бліжэй з тым, чым яна займалася ў рамках сваёй праваабарончай дзейнасці — за што цяпер яе спрабуюць прыцягнуць да крымінальнай адказнасці.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства