Лісты з-за кратаў: творчасць зняволеных

2021 2021-06-17T16:37:32+0300 2021-06-17T18:22:31+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kraty_ovd.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыя: Настасся Вікулава для "ОВД-Инфо"

Ілюстрацыя: Настасся Вікулава для "ОВД-Инфо"

Краты абмяжоўваюць волю чалавека, але не ягоны імпэт: думкі і пачуцці ў турме натхняюць на кнігімалюнкіблогілісты. Таму сённяшняя падборка — пра тое, што для творчасці няма межаў нават за кратамі, і гэта можна пабачыць у лістах, якія зняволенныя дасылаюць сваім блізкім. 

Першай часткай пра творчасць зняволеных можна натхніцца тут. Другой — па гэтай спасылцы.

Ала Шарко малюе вясёлых слімакоў, якія чытаюць "Вожык".

Алег Граблеўскі малюе як каляровыя, так і чорна-белыя карціны. Ягоны праект называецца "ValadARTka".

А мастак Алесь Пушкін заснаваў на Валадарцы арт-суполку "Турма". З ягонай творчасцю можна пазнаёміцца ў інстаграм.  

Алег Краўцоў даслаў верш.

Держимся, но все вместе.
Не сдаемся, ведь нас большинство.
Верим в себя и в людей Беларуси.
И справедливости торжество.
Беларусов нация проснулась
И жаждет правды и свободы.
Мы победим! Не сомневайтесь.
Процесс запущен, он идет.

Аляксандр Целяшман малюе кветкі.

Аляксандр Шаўцоў — каляровых коцікаў.

А Андрусь Войніч — нават цэлыя коміксы. З алоўкамі ён "пасябраваў" толькі апынуўшыся ў зняволенні.

Даніла Богнат некаторы час смуткаваў праз тое, што ніхто, акрамя сваякоў, не дасылае яму лісты, і напісаў такі верш.

Антаніна Канавалава дзеліцца сваёй любоў'ю нават праз краты.

Антон Быкоўскі даслаў малюнкі птушкі і сэрца.

Валеры Вішчэня даслаў з-за кратаў такі малюнак.

Віка Міронцава малюе пейзажы і ваўкоў. Пейзаж намаляваны акварэльнымі алоўкамі.

Ганна Вішняк дасылае кветкі.

У малюнках Данілы Бандарука таксама ёсць кветкі.

А Дар'я Чульцова нават прапануе ў сваіх малюнках загадкі.

Дзяніс Сакалоўскі дзеліцца надзвычай яркімі фарбамі.

У апошнія тыдні многім людзям пачалі прыходзіць канверты ад Вадзіма Хіжнякова Вадзіма з цялятамі. Аказалася, гэта падарунак Вадзіму ад таварыша па няшчасці і мультыплікатара па сумяшчальніцтве Івана Вярбіцкага. Ён выхадзец з Валожынскага раёна, доўгі час працаваў у Расіі, а потым вярнуўся ў бацькоўскі дом у Гальшаны. Мае дзве вышэйшыя адукацыі, мастак-дызайнер, мультыплікатар, рэжысёр, мантажор відэа. Малюе, піша апавяданні. Працаваў у Астанкіна, удзельнічаў у розных міжнародных праектах і кінафестывалях.

Ігар Лосік па-ранейшаму працягвае падтрымліваць дух беларусаў мілымі малюнкамі жывёлаў.

А Кася Будзько намалявала аўтапартрэт і Парыж. Працы дзяўчыны можна паглядзець у інстаграм.

Іншая студэнтка — Марыя Каленік — намалявала бурундука.

Мікалай Шэметаў уначы напісаў верш для жонкі.

 Мікіта Емельянаў малюе коміксы.

 У інстаграм Ксюшы Сырамалот публікуюцца яе вершы. Адзін з іх:

Беларусь жыве

На шэрых сценах:
За фарбай, на фарбе,
У змытым мастацтве
Чырвоным па беламу –
Беларусь Жыве.

Ва ўсмешках і слёзах,
У змораных вачах
(І ўсё роўна прыгожых),
У воклічах і песнях,
У мове і ў вершах,
У светлых людзях,
Што ў цёмных месцах, –
Беларусь Жыве. 

У маленькіх аркушах паперы,
У цёплых сонечных слоўцах.
Беларусь надрапана на тынкоўцы,
Намалёвана ў самых таемных месцах –
Беларусь Жыве ў нашых сэрцах.

Расціслаў Стэфановіч дасылае ў лістах цудоўныя малюнкі.

Руслан Слуцкі перадае вітанкі ад Бураціна.

Стася Міронцава зычыць трымацца і падмацоўвае пажаданні абстрактным малюнкам.

Сцяпан Латыпаў дасылае суседскім дзецям малюнак вожыка, які па ягонай інструкцыі ператвараецца ў паветранага змея.

Ён піша: "Мне часам думаецца, што краіна, у якой маленькім дзецям ніхто-ніхто не зробіць лятаючага змея нават не можа прэтэндаваць на званне цывілізацыйнай. Для чаго патрэбныя ўсе танкі, самалёты, гарматы ракеты, важныя дзядзькі і цёткі ў дарагіх скураных крэслах, калі маленькія дзеці не запусцяць летнім днём паветранага змея ў выглядзе вожыка?.. Гэты тып змяя завецца "манах" і запускаецца ў слабы вецер".

Сяргею Раманаву відавочна блізкая гістарычная тэматыка.

Цімур Рызапур піша жонцы: "Гэта я цябе намаляваў, як ты мне часта пішаш, а я ўсё не атрымліваю". Кожны ліст жонцы з дачкой ён суправаджае малюнкам.

Яна Арабейка малюе гожых дзяўчын і коміксы.

Яўген Бароўскі прапаноўвае палюбавацца садам.

А Яўген Прапольскі — птушачкай.

Напрыканцы прапаноўваем паглядзець, якую паштоўку даслаў дзецям Кірыл Казей. Яго асудзілі да сямі гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

*У матэрыяле выкарыстаныя творы, апублікаваныя ў суполках "Лісты салідарнасці", праекце "Вольныя паштоўкі", газеце "Новы час", сайце "Радыё Свабода", іншых СМІ, а таксама ілюстрацыі і вершы з асабістых архіваў. 

Падтрымаць зняволеных можна лістамі: адрасы пазначаныя ў профілях па спасылках. Калі ў вас ёсць, чым падзяліцца з творчасці зняволенных для публікацыі, калі ласка, дасылайце на viasna@spring96.org

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства