Каля 20 затрыманых: палітычны пераслед 16 чэрвеня Дапоўнена

2021 2021-06-16T21:20:00+0300 2021-06-19T13:33:50+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/photo_2021-06-16-12.08.34.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончы цэнтр "Вясна" 16 чэрвеня працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне. Грамадзян забіраюць з дома, затрымліваюць на працы і на вуліцы, адбываюцца ператрусы і допыты, заводзяцца новыя палітычна матываваныя крымінальныя справы. Улады ўзмацняюць розныя формы ціску і рэпрэсій на людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю. 

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Мінск

Па дарозе з Баранавічаў у Мінск быў затрыманы галоўны трэнер гандбольнага «Віцязя», актывіст SOS_BY Канстанцін Якаўлеў.

Як паведаміў Свабодзе Андрэй Краўчанка, машыну, у якой ехалі спартоўцы з сустрэчы Дзмітрыя Руто, на трасе М1 спынілі супрацоўнікі ДАІ. Адразу пад’ехалі супрацоўнікі АМАП, усіх вывелі з машыны, загадалі пакласьці тэлефоны на капот. Пасля адразу затрымалі Канстанціна Якаўлева. Паводле спартоўцаў, гэта сплянаваная апэрацыя супраць Канстанціна, у якога мусіла адбыцца сёння адкрытая трэніроўка.


Кіраўніка Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (БСДП) Ігара Барысава 17 чэрвеня выклікаюць у Партызанскае раённае аддзяленне Следчага камітэта, піша "Наша Ніва". Прычына вельмі незвычайная — сведка па справе карыстання скрадзеным мабільным тэлефонам. Барысаў мяркуе, што гэта можа быць фармальнай нагодай запрасіць на гутарку, а размова пойдзе аб іншым.

Ігар Барысаў


Сёння пасля абароны дыплома ў БНТУ затрымалі студэнта ФІТРа Дзмітрыя Крывецкага, паведамляе тэлеграм-канал "БНТУ 97%". Да яго падышлі два чалавекі ў масках і сказалі аддаць тэлефон. Яшчэ двое чакалі Дзіму на лесвіцы. Са слоў аднагрупнікаў, перад затрыманнем адзін з невядомых падышоў да выкладчыка заўзятага Уладзіміра Пятровіча і "нешта яму сказаў". У выніку Дзмітрыя адвялі чацвёра невядомых. Вядома, што хлопец насіў бел-чырвоныя стужкі на руцэ. Каля 6 вечара студэнт напісаў брату, што ён затрыманы і знаходзіцца ў Фрунзенскім РУУС, а заўтра пройдзе суд. Аднак сваякам хлопца ў гэтым РУУС паведамілі, што інфармацыі пра яго ў іх няма.


Таксама ў сераду каля суда Маскоўскага раёна была затрыманыя Марыя Алешка — адна з адлічаных пасля 26 кастрычніка студэнтак БДМУ, піша тэлеграм-канал "Рупар БДМУ". Яна прыйшла на суд студэнткі БДМУ з Міністэрствам аховы здароўя з нагоды недапушчальнасці платных адпрацовак. На выхадзе з будынка суда да Алёшкі падышлі двое невядомых, паказалі дакументы і павялі за сабой. Вядома, што дзяўчыну даставілі на Акрэсціна.


У аграгарадку Сеніца сёння быў затрыманы Дзяніс Ступін. Прычыны затрымання высвятляюцца.


Затрымалі сябра асноўнага складу Каардынацыйнай рады Аксану Зарэцкую. Яе затрымалі сёння ў 19.15 падчас прэм'еры пастаноўкі «Белы трус, Чырвоны трус», паведамляе афіцыйны тэлеграм-канал ініцыятывы. Паводле непацверджаных звестак, затрыманыя і іншыя гледачы.

Жанчыну даставілі ў Цэнтральнае РУУС, дзе склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні (артыкул пакуль невядомы). Зарэцкую адпусцілі да суда дадому. Паведамляецца аб вызваленні і некаторых іншых гледачоў спектакля.


Праваабаронцам таксама паведамілі пра затрыманне Марыі Аляксандраўны Карыткі, Сяргея Руда.


Таксама на прэм'еры спектакля быў затрыманы актывіст ініцыятывы "Честные люди" Цімур Газізаў. Яго, як і іншых, дастаівлі ў Цэнтральнае РУУС. Перадачу не прынялі.


Акрамя гэтага, телеграм-канал @spiski_okrestina паведамляе аб затрыманні мінчанін (некаторыя былі з іх "Белы Трусік, Чырвоны Трусік"):

  1. Алешка Марыя Мікалаеўна
  2. Ганжа Дзмітрый Валер'евіч, 10 сутак
  3. Куніцкі Арцём Мікалаевіч, 06.12.1987, 10 сутак
  4. Мешчанінава Святлана Алегаўна
  5. Паўлава Вольга Аляксандраўна, 26.05.1988
  6. Савасцеенка Дзмітрый Уладзіміравіч (Савецкае РУУС)
  7. Якаўлеў Канстанцін

Затрыманы кіраўнік хора "УНІЯ" Павел Гонца, паведамляе тэлеграм-канал by_culture. Паводле папярэдняй інфармацыі, яго забралі проста з працоўнага месца ў філармоніі ў раёне 15.00 у сераду. Дакладнае месцазнаходжанне невядома.

Ваўкавыск

У Ваўкавыску затрымалі 69-гадовую Галіну Міхальчук. Да яе прыехалі два супрацоўнікі міліцыі на аўтамабілі без нумароў і затрымалі. Жанчыну павезлі ў Мінск. Пры гэтым, дома ў яе не праводзілі ператрус, спаслаўшыся на яе ўзрост — жанчына 1952 года нараджэння. Блізкім паведамілі, што яе "вязуць на гутарку па артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса (абраза прадстаўніка ўлады)". Цяпер месцазнаходжанне жанчыны невядомае.

Інфармацыя дапаўняецца і абнаўляецца. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства