Гародня: абласны суд пакінуў без зменаў рашэнне Ленінскага суда, а скаргі абвінавачаных і пратэст пракурора без задавальнення

2021 2021-06-15T23:01:00+0300 2021-06-16T12:00:24+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/garodnia-apeliacyja-sedzianeuski-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пасля разгляду апеляцыі ў Гарадзенскім абласным судзе. Фота: Рамана Юргеля.

Пасля разгляду апеляцыі ў Гарадзенскім абласным судзе. Фота: Рамана Юргеля.

Гарадзенскі абласны суд 15 чэрвеня разглядзеў апеляцыйныя скаргі чатырох абвінавачаных гарадзенцаў - братоў Юрыя і Уладзіміра Седзянеўскіх і сясцёр Надзеі Сцепанцовай і Жаны Захаркевіч, а таксама апеляцыйны пратэст пракуратуры на прысуд Ленінскага суда Гародні ад 10 сакавіка. 

Па гэтай справе пацярпелымі праходзяць 11 амапаўцаў. Гэта тыя самыя супрацоўнікі міліцыі, якія з’яўляюцца пацярпелымі і па справе Андрэя Сакалоўскага.

У справе гарадзенца - адзінаццаць пацяперпелых амапаўцаў

Пракурор апавяшчае абвінавачанне: 6 верасня 2020 года на вуліцы Гарнавых у Гродна Сакалоўскі, знаходзячыся ў счэпцы грамадзян, аказаў відавочнае непадпарадкаванне супрацоўнікам АМАПа, з групай асобаў перашкаджаў супрацоўнікам міліцыі выконваць іх абавязкі.

Пацярпелыя на разгляд не з'явіліся. Па рашэнні Ленінскага суда Гародні Юры і Уладзімір Седзянеўскія і Жана Захаркевіч і Надзея Степанцова былі 10 сакавіка прызнаныя вінаватымі па ч. 1 арт. 342 і арт. 364 КК РБ. Усе яны абвінавачаныя ў актыўным удзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, а таксама ў гвалце і пагрозе гвалту.  

Абвінавачаныя і іх адвакаты сцвярджаюць, што не было грубага парушэння парадку, пацярпелыя не вызначылі ў чым жа там была пагроза насамрэч, высновы суда не адпавядалі рэчаіснасці. Яны звярнуліся у абласны суд каб прысуд быў адменены, справа спыненая з прычыны неабгрунтаванага прызнання іх вінаватымі, бо у сутычкі з міліцыі яны не ўступалі, і ніхто з пацярпелых не патлумачыў у чым іх віна.

Пракурор жа настойваў на тым, што пакаранне было вынесенае празмерна мяккае, абвінавачаныя распальвалі нянавісць, не раскаяліся, супрацоўнічалі са СМІ, што прывялі да негатыўнай ацэнкі працы праваахоўных органаў, і прасіў змяніць прызначаныя братам Седзянёўскім 1,6 года калоніі агульнага рэжыму, Захаркевіч 2 гады, Сцепанцовай 2,6 месяцаў агульнага рэжыму. Пракурор падтрымлівае пратэст і абвінавачванне.

Уладзімір Седзянеўскі на судзе сказаў: "Я нікога не крануў з праваахоўнікаў, я быў у шоку ад таго, што там 6 верасня білі людзей. Я нічога не крычаў, мяне натоўп цягнуў. Я не мог нанесці ўдары, таму сваю скаргу падтрымліваю. Не трэба мяне ізаляваць ад грамадства, я нікому не пагражаў. У мяне 3 дзяцей, я адзін карміцель сям'і. Дзяцей пазбаўляюць бацькі. Я не вінаваты. Прашу прысуд адмяніць”.

Юрый Седзянеўскі: "З пратэстам пракурора не згодны. Я чытаў СМІ, мы проста ішлі з цікаўнасці, убачыць што там адбываецца. Людзі ў чорнай форме распылялі газ і білі людзей. Я быў у шоку, у той момант. Было 1 000 чалавек, а справу завялі на нас. Нас штурхаў натоўп наперад. Віну не прызнаю. Скаргу сваю падтрымліваю”.

Надзея Сцяпанцава: “Мне 50 гадоў, я не здзяйсняла злачынства. Мы ішлі па Гарнавых і бачылі як на зямлі душылі чалавека людзі ў чорным. Мы проста ішлі пешшу з сястрой, нас натоўп штурхаў. Удараў амапаўцам не наносіла, пацярпелыя не сказалі, што я нанесла ўдар. Я ўбачыла гвалт і эмацыйна адрэагавала. Я не вінаватая і нікога не ўдарыла, мяне адразу не затрымалі. Скаргу падтрымліваю, пратэст прашу не задавальняць”.

Жанна Захаркевіч: "Я не вінаватая, мая віна не даказаная. Пратэст пракурора прашу не разглядаць. Скаргу сваю падтрымліваю, мітынгу не было на Гарнавых".

Пракурор жа настойваў на адваротным, на тым, што пакаранне празмерна мяккае, абвінавачаныя распальвалі нянавісць, супрацоўнічалі са СМІ, што прывяло да негатыўнай ацэнкі працы праваахоўных органаў. Ён прасіў змяніць прысуд па арт. 364 КК РБ на больш жорсткі. Братам Седзянеўскім 1,6 гады калоніі агульнага рэжыму, Захаркевіч 2 гады, Сцепанцовой 2,6 гады калоніі агульнага рэжыму.

Абласны суд пакінуў без зменаў рашэнне Ленінскага суда Гародні, а скаргі абвінавачаных і пратэст пракурора без задавальнення.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства