Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2021 2021-06-15T14:07:20+0300 2021-07-06T18:35:44+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 20:05 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць на сайце Беларускага Радыё Рацыя па любых са спасылак тут, альбо тут.

Анонс праграмы на 15 чэрвеня:

Хроніка: Асуджаныя па крымінальных артыкулах адпраўляюцца на “хімію”… Як гэта адбываецца? Аляксандру Агрэйцовічу з Мінску патэлефанавалі і сказалі з’явіцца ў Магілёве цягам трох дзён, а гарадзенец Ігар Банцэр спрабаваў цягам тыдня даведацца, куды ж яго накіруюць.

Крымінальны пераслед: У Брэсце асудзілі чарговую партыю па справе карагодаў, а таксама Паліну Шарэнда-Панасюк. А ў Мінску — маладзечанца Дзяніса Сырца, які "абразіў" Лукашэнку, Качанаву і Кардзюкова сваімі каментарамі ў чаце.

Каментар: размова з праваабаронцай “Вясны” са Светлагорска Аленай Маслюковай. Чаму так важна праца праваабаронцаў і як яны самі трапляюць пад рэпрэсіі?

У музычных паўзах—кампазіцы ў выкананні спевака Сяргея Верамеюка. 14 чэрвеня стала вядома, што яго затрымалі ў Мінску, дзе 15 чэрвеня ён павінен быў абараняць дыплом.

Запіс выпуску слухайце тут:

http://spring96.org/wp-content/uploads/2019/06/2021-06-15_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства