viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2021 2021-06-08T17:32:12+0300 2021-07-06T18:35:57+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 20:05 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць на сайце Беларускага Радыё Рацыя па любых са спасылак тут, альбо тут.

Анонс праграмы на 8 чэрвеня:

Хроніка: Умовы утрымання ў ІЧУ выклікаюць занепакоенасць праваабаронцаў, дзяржава гэта ігнаруе, а дзяржжурналісты здымаюць фэйкавыя рэпартажы пра Акрэсціна (як распавёў лідар АГП Мікалай Казлоў). Тры высланыя з Беларусі прадстаўніцы польскай меньшасці сустрэліся з прэзідэнтам Анджэем Дудам, а праваабаронцу “Вясны” Леаніду Судаленка нарэшце стала вядома, у чым жа яго абвінавачваюць.

Крымінальны пераслед: Як судзілі трох фігурантаў “справы Ціханоўскага”: Дзмітрыя Фурманава, Уладзіміра Кнігу і Яўгена Разнічэнку? Што яны казалі ў апошнім слове і як гэта — калі судовы працэс доўжыцца пяць месяцаў?

У рубрыцы пачуем і апошняе слова палітзняволенай Марыі Несцеравай, асуджанай за ўдзел у тэлеграм-перапісках.

Каментар-эксперта: “Ён мог прызнацца і ў забойстве Кенэдзі”. Што ў інтэрв’ю з Раманам Пратасевічам, якое апублікавала дзяржаўны тэлеканал АНТ, не так? Гэтае пытанне прааналізуем з праваабаронцай “Вясны” Валянцінам Стэфановічам.

У музычных паўзах — кампазіцыі ў выкананні гурта "Закон гука". Як паведамлялі чытачы "Новага часу", у яго саліста Аляксея Кузьміна прайшоў на мінулым тыдні ператрус.

Запіс выпуску слухайце тут:

https://spring96.org/wp-content/uploads/2019/06/2021-06-08_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства