viasna on patreon

Палітвязню Вадзіму Гурману патрэбная медычная дапамога

2021 2021-05-25T14:44:20+0300 2021-05-25T14:47:50+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gurman.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вадзім Гурман, фота rh.by

Вадзім Гурман, фота rh.by

Палітвязню Вадзіму Гурману тэрмінова патрэбная медычная дапамога акуліста. У яго неаперабельная атрафія зрокавых нерваў абодвух вачэй: адно вока бачыць на 12%, другое — на 23%. Кожныя чатыры месяцы ён мусіць знаходзіцца на абследаванні: інакш да 30 год яму прагназавалі поўную слепату. Да таго ж, Вадзім баксёр, і ў яго было адпластаване сятчаткі. 

"Нас адмовіліся лячыць нават у Бараўлянах, бо там няма патрэбнага абсталявання, — распавядае маці Вадзіма Вольга Гурман. — За нас узяліся толькі лекары 10-й Клінічнай лякарні, куды нам пастаянна патрэбна прыязджаць на абследаванні. Я прыносіла дакументы ў суд і Следчы камітэт: з такім дыягназам нельга было пазбяўляць Вадзіма волі, любая фізічная нагрузка на працы ў калоніі будзе хуткімі тэмпамі паграшаць ягоны зрок. Яшчэ да абвесткі з калоніі мне патэлефанавалі і сказалі, што моцна збітага сына знялі з "этапа" — таму так доўга не было інфармацыі пра яго — такія ўмовы павялічваюць тэмпы пагаршэння зроку. Вадзім ужо не бачыць у тых акулярах, якія я перадала яму па старому рэцэпту: ён не можа ні чытаць, ні пісаць. Ад яго прыйшоў толькі адзін ліст, зараз я збіраю яму рэчавую перадачу: пры этапаванні ў яго забралі ўсё — ручнікі, брытвы, абцужкі для пазногцяў".

gurman_zrok_1.jpg
Вынікі абследавання Вадзіма
gurman_zrok_2.jpg
Вынікі абследавання Вадзіма

Хаця маці Вадзіма прасіла накіраваць яго для адбыцця пакарання ў калонію ў Навасадах, якая месціцца блізка да Маладзечна, яго адправілі ў Горкі: цяпер для таго, каб адвезці перадачы, сваякам палітвязня трэба ехаць 720 км у абодва бакі, асабістай машыны сям'я не мае. Судовыя прыставы пачалі прыходзіць да Вольгі за спагнаннем пазоваў, прызначаных судом. 19-гадовая дзяўчына Вадзіма Віялета ў хуткім часе народзіць двойню.

Падтрымаць палітвязня можна па адрасе:

ПК №9. 213410, г. Горкі, вул. Дабролюбова, 16
Вадзіму Сяргеевічу Гурману


Сваякам палітвязня Вадзіма Гурмана не паведамляюць пра ягонае месцазнаходжанне

Ён папярэдзіў: калі з ім "здарыцца суіцыд ці нешта яшчэ, мама, не вер: проста забілі".

Згодна з абвінавачваннем, 9 жніўня Гурман актыўна ўдзельнічаў у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і не падпарадкоўваўся супрацоўнікам органаў унутраных спраў. Гурман выкрыкваў лозунгі, правакаваў грамадзян на актыўныя дзеянні, а таксама пагражаў гвалтам міліцыянерам.

На судзе Гурман прызнаў віну па артыкуле 342 КК, але не па 364-м. Ён распавёў, што пры затрыманні АМАПам, якое адбылося праз два дні 11 жніўня, яго і іншых білі і залілі газам твар. Затым моцнае збіццё працягнуліся ў двары РУУС. Па словах Гурмана, яму пагражалі згвалтаваннем і спрабавалі зняць штаны, аднак усё ж спыніліся па камандзе кагосьці з кіраўніцтва РАУС.

Восьмага лютага ў судзе Маладзечанскага раёна суддзя Вольга Дубовік прысудзіла Гурману тры гады і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства