На 26-га лютага перанесены судовы разгляд зыску аб абароне гонару, годнасці, дзелавой рэпутацыі і кампенсацыі маральных стратаў шэф-рэдактара газеты "Обозреватель" Сяргея Атрошчанкі да рэдакцыі "Народнай волі".

2004 2004-02-25T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сп. Атрошчанка патрабуе спагнаць з адказніка 50 мільёнаў рублёў. Слуханні пачнуцца а 10-й раніцы ў судзе Ленінскага раёна Мінска, паведамляе прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Падставай для канфлікту стаўся артыкул Марыны Коктыш "Какому бизнесу в Беларуси жить хорошо?", надрукаваны ў "Народнай волі" ў лістападзе летась. Сведкамі па справе будуць выступаць вядомыя публічныя асобы, чые цытаты былі выкарыстаныя ў артыкуле; сярод іх - Андрэй Клімаў, абвінаваўчы прысуд якому - 6 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці - у 2000 годзе вынесла суддзя Вера Тупік, якая і будзе разглядаць справу "Народнай волі".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international