viasna on patreon

На Цнянскім вадасховішчы ў Мінску затрымалі раварыстаў. Спіс затрыманых Дапоўнена

2021 2021-05-17T07:30:00+0300 2021-05-17T15:33:35+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/minsk_90_rovar90.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Увечары каля 17:50 16 траўня на Цнянскім вадасховішчы ў Мінску затрымалі групу раварыстаў. Паводле інфармацыі відавочцаў, затрымалі больш за 10 чалавек. Вядома, што людзей на чатырох мікрааўтобусах павезлі ў Савецкае РУУС «для высвятлення абставінаў». Да суда іх даставілі на Акрэсціна.

Вядома, што затрыманыя — ўдзельнікі MINSK FIXED GEAR. Сёння ў гэтым месцы павінен быў адбыцца Toure de Tsna. Паведамляецца, што адзін чалавек быў затрыманы за майку "АнтиЛукашенко".

Спіс затрыманых:

  1. Анцюх Арцём Ігаравіч
  2. Бахціяр Муратаў
  3. Бокшыц Павел Адамовіч
  4. Ганін Максім Канстанцінавіч (23.01.1998)
  5. Гашко Георгій Сяргеевіч
  6. Загорнаў Ілля Аляксандравіч (04.11.2000, вызвалены)
  7. Зайкоўскі Сяргей Сяргеевіч
  8. Кузьміч Леанід
  9. Кутас Уладзіслаў Міхайлавіч
  10. Лазар Мацвей Уладзіслававіч (18.09.2002)
  11. Мастыка Сяргей
  12. Нікіціна Юлія Валер'еўна
  13. Парамонаў Дзяніс Анатольевіч (06.09.1992)
  14. Сямёнаў Канстанцін Юр'евіч (29.06.1997)
  15. Рудкоўскі Дзяніс Аляксандравіч (23.06.1995)
  16. Чумак Артур

У Мінску каля Камароўкі таксама затрымалі Гаўрылаву Алену Ігараўну. Яе даставілі ў Савецкае РУУС. Прычыны і абставіны затрымання высвятляюцца.

Таксама 16 траўня ў Мінску на вуліцы Сярэдзіча была затрыманая ўрач-кардыёлаг Карнеева Вольга Пятроўна. Па папярэдняй інфармацыі, яе даставілі ў Фрунзенскае РУУС.

Інфармацыя дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства