Міністэрства інфармацыі звярнулася да БелТА з просьбай патлумачыць новы парадак і ўмовы публікацыі ў СМІ праграм тэлеперадач.

2004 2004-02-25T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведаміў намеснік міністра Сяргей Булацкі ў афіцыйным адказе на запыт ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" (БАЖ) адносна сітуацыі з распаўсюдам праграмы перадач беларускіх тэлеканалаў. "На гэты момант адказу па згаданым пытанні ў наш адрас не паступіла", - гаворыцца ў лісце намесніка міністра.

Прэс-служба БАЖ нагадае: 23 студзеня ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" накіравала ў Пракуратуру РБ, Міністэрства эканомікі і Міністэрства інфармацыі афіцыйныя запыты з просьбай праясніць сітуацыю з распаўсюдам праграмы перадач беларускіх тэлеканалаў і паведаміць, якія захады гэтыя структуры будуць рабіць, каб не дапусціць парушэння беларускага антыманапольнага заканадаўства і заканадаўства ў галіне коштаўтварэння. 10-га лютага БАЖ атрымаў ліст з Пракуратуры, у якім паведамлялася, што зварот арганізацыі перанакіраваны ў Дэпартамент антыманапольнай і цэнавай палітыкі Міністэрства эканомікі РБ. Адказу ад гэтай структуры дагэтуль не паступіла.

Сёння за адзін і той жа "асноўны пакет тэлепраграм" БелТА выстаўляе розным рэдакцыям розныя кошты, якія вагаюцца ад 100 тысяч да больш як 5 мільёнаў рублёў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international