viasna on patreon

Затрыманне Ніны Багінскай, прад'яўленае абвінавачванне Шарэнда-Панасюк: хроніка палітычнага пераследу 5 траўня Дапоўнена

2021 2021-05-05T12:59:34+0300 2021-05-08T00:40:01+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sharenda-palina-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу. Беларусаў і беларусак забіраюць з дома, затрымліваюць на працы, адбываюцца вобшукі і допыты. Улады ўзмацняюць розныя формы ціску і рэпрэсій на людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Берасце

Паліне Шарэндзе-Панасюк выставілі абвінавачванне. Пра гэта паведамляе ў тэлеграм-канале "Берасцейская Вясна".

Берасцейку, якая ўжо больш за 4 месяцы перабывае ў СІЗА № 7, вінавацяць у абразе прэзідэнта, абразе прадстаўніка ўлады ды гвалце або пагрозе ўжывання гвалту ў дачыненні міліцыянта.

«Пакуль добрых навінаў ад Паліны няма. Учора выявілася, што яна зноў змешчаная ў карцар – у чарговы раз яе туды накіравалі на 10 содняў. Таксама Паліна пастаўлена на прафілактычны ўлік, як асоба, схільная да экстрэмізму. Паколькі Паліна не супрацоўнічае са следствам і адміністрацыяй СІЗА, на яе аказваецца псіхалагічны і фізічны ціск. Я лічу, што існуе непасрэдная пагроза здароўю і жыццю маёй жонкі, і хачу звярнуцца да грамадскасці з тым, што ў СІЗА №7 катуюць вязняў. Аб гэтым ужо заяўляла сама Паліна, і ёй за гэта помсцяць», – сказаў у размове з «Белсатам» муж Паліны Андрэй Шарэнда.

Нагадаем, што на Андрэя таксама распачалі крымінальную справу нібыта за абразу прэзідэнта. 

sharenda-palina-2.jpg
Паліна Шарэнда-Панасюк разам з сям'ёй. Фота: Белсат.

Пружаны

Сёння адбыўся ўжо трэці па ліку вобшук у актывісткі з Пружан Ганны Баран. Яе не азнаемілі з правамі і абавязкамі, не далі копію пратакола аб вобыску. Сказалі з'зджаць з краіны, калі не хоча сесці. А яшчэ сказалі, што на ўсіх месца ў турмах хопіць, а калі не хопіць, то дабудуюць. Забралі 5-ты па ліку тэлефон.


Мінск

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска сёння была затрыманая вядомая грамадзянская актывістка Ніна Багінская. Яна прыйшла на працэс, каб падтрымаць актывістаў, справы якіх разглядае суд. Яе вывелі з зала суда і адпусцілі.

baginskaja-zatrymanne-2021.jpg
Затрыманне Ніны Багінскай у судзе.

У Ждановічах затрыманая Юля Грыневіч. Прычына затрымання пакуль невядомая.


У Мінску проста з працоўнага месца супрацоўнікі міліцыі забралі Андрэя Панцялеева.


Асянкова Кацярына, 2002 года нараджэння, затрыманая ўчора ў раёне Маскоўскага РУУС.  Дагэтуль месцазнаходжанне невядомае. Кажуць, што яе няма у РУУС, няма і ў СК таксама.


Справа палітвязня Мікалая Дзядка накіравана ў пракуратуру. Яго абвінавачваюць па трох артыкулах

Актывісту і блогеру Мікалаю Дзядку прад'яўленае канчатковае абвінавачанне па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса:

  • арт. 342 — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх;
  • арт. 361 — Заклікі да дзеяньняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь;
  • арт. 295-З — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў.

5 траўня ў Мінску затрымалі 20-гадовага грамадзяніна Расіі Ягора Дуднікава. Яго даставілі ў СІЗА КДБ, дзе яго змясцілі ў камеру з палітвязнем экс-банкірам Віктарам Бабарыка. Паводле папярэдняй інфармацыі, супраць Ягора ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 1 арт. 342 КК.


Баранавічы

Працягваецца ціск на Баранавіцкае незалежнае выданне Intex-press пасля публікацыі інтэрв'ю з экс-кандыдатам у прэзідэнты Святланай Ціханоўскай.

4 траўня рэдакцыя Intex-press атрымала пісьмовае папярэджанне ад Міністэрства інфармацыі. Яно прыйшло па электроннай пошце. У дакуменце гаворыцца, што рашэннем суда Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы інтэрв'ю са Святланай Ціханоўскай, апублікаванае ў газеце 14 красавіка, прызнанае экстрэмісцкім, у сувязі з чым Мінінфарм «папярэджвае юрыдычную асобу, на якую ўскладзеныя функцыі рэдакцыі газеты Intex-press, ТАА "Выдавецкі дом" Інтэкс-прэс", аб недапушчальнасці парушэння патрабаванняў артыкула 38 "Закона аб СМІ" і паведамляе, што "дапушчаныя парушэнні неабходна ліквідаваць" і паведаміць пра гэта міністэрства да 14 траўня, піша сайт БАЖа.

 

Таксама 4 мая рэдакцыя атрымала ліст ад дырэктара Брэсцкага філіяла ТРУП "Белсаюздрук" Таццяны Зіневіч. У ім гаворыцца, што з 5 мая 2021 года прадпрыемства «адмаўляецца ад выканання дагаворных абавязацельстваў у аднабаковым парадку». У рэдакцыі кажуць, што будуць абскарджваць гэта рашэнне Брэсцкага філіяла «Белсаюздруку».


Мазыр

У Мазыры супрацоўнікамі ГУБАЗіК затрыманыя дзесяць актыўных удзельнікаў масавых беспарадкаў у горадзе ў жніўні мінулага года. Па папярэдняй інфармацыі, усе яны з’яўляюцца фанатамі футбольнага клуба “Славія”.

Стала вядома, што затрыманага ў Мазыры 4 траўня Данілу Кіпальскага падазраюць па ч.1 арт.342 КК (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

 У яго правялі вобшук, але ў выніку нічога не вынялі. Але пры гэтым, фатаграфавалі спартыўную атрыбутыку, шалікі "Славіі".


Бабруйск

Суд над лідэрам бабруйскай суполкі Беларускага незалежнага прафсаюзу Сяргеем Гурло пройдзе ў закрытым рэжыме.

Такую пастанову вынес суддзя Антон Дудаль.

Сяргея Гурло абвінавачваюць у абразе працаўнікоў бабруйскай міліцыі ў адным з тэлеграм-каналаў.

Мужчына знаходзіцца пад падпіскамі аб нявыездзе і невыдаванні тайны сьледзтва.

Суд пачнецца 17 траўня.


Гродна

Андрэй Аўсіевіч 4 траўня каля 10.00 выйшаў з дома і не вярнуўся. Неўзабаве ў кватэру прыйшлі супрацоўнікі міліцыі ў цывільным і правялі вобшук. Пра тое, дзе Андрэй знаходзіцца, яго бацькам не паведамілі. З маці ўзялі падпіску аб неразгалошванні. 5 траўня ролік з Андрэем паказалі ў Telegram-канале МУС Беларусі.

«На 26-гадовага беспрацоўнага жыхара абласнога цэнтра выйшлі аператыўнікі рэгіянальнага ўпраўлення ГУБАЗіК. У лістападзе і снежні мінулага года малады чалавек у дэструктыўных тэлеграм-каналах абразіў участковага інспектара, а таксама пагражаў расправай міліцыянтам, уключаючы АМАП, іх сем’ям і заклікаў іншых удзельнікаў да гвалту над супрацоўнікамі», — паведамілі ў МУС.


Віцебск

У Віцебску супрацоўнікі міліцыі затрымалі Марыю Агіевіч. Прычына пакуль невядомая


Інфармацыя будзе дапаўняцца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства