viasna on patreon

Маладзечна: вынесеныя прысуды па "рэйкавай" справе

2021 2021-05-03T17:05:09+0300 2021-05-04T14:56:32+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/maladzechna_reiki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Трэцяга траўня ў судзе Маладзечанскага раёна вынеслі прысуды 38-гадоваму Сяргею Шабуні і 37-гадоваму Паўлу Федукевічу. Іх прызналі вінаватымі ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага артыкуламі арт. 14 і арт. 309 Крымінальнага кодэксу і асудзілі кожнага да аднаго года і дзевяці месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Справу разгледзела суддзя Дубовік, дзяржабвінавачанне падтрымаў пракурор Цітовіч.

Абодва абвінавачаныя цалкам прызналі віну. Сяргей Шабуня распавёў, што яны хацелі паглядзець, як гэта дзейнічае. Яны ўсведамлялі, што замыкання не будзе, бо тросік быў значна пашкоджаны карозіяй.  Шабуня раскайваецца ў тым, што здзейсніў.

Павел Федукевіч пацвердзіў сведчанні Шабуні і таксама раскаяўся. Адзначыў, што не з'яўляецца прыхільнікам дзеючай улады, але матыў палітычнай варожасці ва ўчынку адвяргае. Упэўнены, што здзейсніў усё па глупству з цікаўнасці. Ён прызнае сябе вінаватым у тым, што накінулі дрот на рэйкі, але не згодны з тым, што гэта магло пацягнуць цяжкія наступствы.

Cведкі з чыгункі не бачылі ў зробленым абвінавачанымі таго, што магло б прывесці да цяжкіх наступстваў.

Маладзечна: пачаўся разгляд чарговай у краіне "рэйкавай" справы

Абодва абвінавачаныя цалкам прызналі віну.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства