На два гады "хатняй хіміі" асудзілі мінчанку за акцыю ў падтрымку палітвязняў на пераходзе
Суд Цэнтральнага раёна 26 красавіка вынес прысуд па крымінальнай справе па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса супраць 33-гадовай мінчанкі Юліі Якубовіч. Яе абвінавацілі ў блакаванні дарог на Раманаўскай Слабадзе ў Мінску 20 снежня і 3 студзеня, за тое, што дзяўчына з групай людзей двойчы каля хвіліны пастаяла на пешаходным пераходзе са сцягамі. "Мінсктранс" шкоды не налічыў. Пасля затрымання ў канцы студзеня Юлію дапытвалі на працягу некалькіх дзён, падчас следчых дзеянняў 2 лютага дзяўчына страціла прытомнасць ад знясілення і абязводжвання — яе шпіталізавалі і змясцілі пад кропельніцу. Потым маладую маці пасадзілі на два месяцы пад хатні арышт. На судзе Юлія Якубовіч сваю віну не прызнала. Суддзя Вікторыя Шабуня пакарала яе 2 гадамі "хатняй хіміі" — менавіта такое пакаранне запрасіў пракурор Цімафей Нічыпарук. Меру стрымання Юліі змянілі з хатняга арышту на падпіску аб нявыездзе.
Падрабязнасці пра справу:
Мінчанку судзяць за блакаванне дарог. Са следчых дзеянняў яе забралі ў бальніцу і паклалі пад кропельніцу
"Выхаванне дзіцяці – гэта, у першую чаргу, выхаванне сябе". Для маладой маці пракурор запрасіў 2 гады "хатняй хіміі" за акцыю на пераходзе