viasna on patreon

Мінск: пачаўся суд па справе тэлеграм-канала "Армія з народам"

2021 2021-04-20T17:51:35+0300 2023-01-26T15:32:19+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/armiya_z_narodam.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Калаж spring96.org

Калаж spring96.org

У Менскім абласным судзе пачаўся працэс па справе ўдзельнікаў тэлеграм-канала «Армія з народам». На лаве падсудных — пяць чалавек: актывіст партыі "Народная грамада" Сяргей Спарыш, удзельніца руху "Краіна для жыцця" Антаніна Канавалава, блогеры Сяргей Ярашэвіч, Сяргей Коршун і Яўген Прывалаў. Пад вартай усё, акрамя Прывалава. Іх абвінавачваюць у падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках, у падрыхтоўцы беспарадкаў, а Спарыша таксама ў тым, што перашкаджаў працы Цэнтрвыбаркама.

Пасяджэнне прызначылі ў адной з самых невялікіх залаў Мінскага абласнога суда. Трапіць на працэс змаглі толькі блізкія сваякі абвінавачаных. Большасць з тых, хто прыйшоў — каля 30 чалавек — засталіся за дзвярыма: яны напісалі скаргу старшыні суду. У будынку ёсць больш прасторная зала, але яе не выкарыстоўваюць, супрацоўнікі суда не змаглі растлумачыць прычыну. 

Старшыня па справе — суддзя Сяргей Епіхаў, вядомы па працэсе аб забойстве настаўніка ў Стоўбцах, працэсу аб забойстве старых у Слуцкім раёне.

Хто на лаве падсудных?

Першым затрымалі Сяргея Спарыша, актывіста партыі "Народная грамада": 25 чэрвеня 2020 года, сілавікі ў цывільным выцягнулі яго з кватэры. Падставай для затрымання стала пастанова суда —адміністрацыйны арышт на 15 дзён за ўскладанне кветак на Вайсковых могілках у Менску 8 траўня. А 9 ліпеня стала вядома, што ў дачыненні да Спарыша ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 1 арт. 342 КК.

Палітвязень Сяргей Спарыш: кампазітар, які працаваў зваршчыкам

Сяргей нарадзіўся і вырас у сям'і мастакоў.

У ліпені мінулага года затрымалі Сяргея Коршуна, аднаго з удзельнікаў тэлеграм-канала "Армія з народам", у мінулым — супрацоўніка міліцыі.

6 верасня затрымалі Антаніну Канавалаву, нібыта за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі, але пасля суда на волю яна ўжо не выйшла. Антаніна ў 2020 годзе падтрымала рух Ціханоўскага "Краіна для жыцця", была валанцёрам штаба Святланы Ціханоўскай — збірала подпісы ў яе падтрымку, а пасля таго як Ціханоўскую зарэгістравалі кандыдатам у прэзідэнты, арганізоўвала сустрэчы з выбаршчыкамі.

Праз месяц затрымалі мужа Антаніны, Сяргея Ярашэвіча, ён быў адным з удзельнікаў тэлеграм-канала "Армія з народам". Сяргей выехаў з краіны, але калі затрымалі жонку, вярнуўся ў Беларусь, неўзабаве сам апынуўся ў СІЗА. У пары засталіся двое дзяцей, 4 і 6 гадоў, маці Антаніны, баючыся, што іх забяруць у прытулак, тэрмінова выехала з унукамі за мяжу.

Повязь кратамі: якія сем’і апынаюцца ў турмах. Частка першая

Часам бывае, што сям’я сутыкаецца з прэсінгам у дачыненні адразу да некалькіх людзей – так за кратамі апынаюцца браты і сёстры, бацькі і дзеці, жонкі і мужы.

Апошні фігурант па справе — Яўген Прывалаў. Пра яго вядома менш за ўсё. Яўген — адзіны, хто не пад вартай і самастойна з'явіўся ў суд, хоць яму прад'яўленыя такія ж абвінавачванні.

У чым абвінавачваюць?

Згодна з версіяй следства, злачынства задумвалася яшчэ ў 2019 годзе. Ціханоўскі, Статкевіч, Севярынец планавалі выкарыстаць "натоўп, які бясчынствуе, з улікам стыхійных паводзінаў як своеасаблівы інструмент для дасягнення мэты, якая суправаджаецца гвалтам над асобай, пагромамі, падпаламі, знішчэннем маёмасці, узброеным супрацівам прадстаўнікам улады". Для гэтага яны і іншыя выкарыстоўвалі тэлеграм-каналы і YouTube, у тым ліку і тэлеграм-канал «Армія з народам».

Пракурор некалькі разоў паўтарыў, што сродкам учынення злачынства былі мабільныя тэлефоны і кампутары. Ён адзначыў, што ўдзельнікі канала перыядычна змянялі свае нікі, выдалялі перапіску — для канспірацыі ў мэтах здзяйснення злачынства.

Што яшчэ сведчыла аб злачынным намеры, па тэксце абвінавачвання? У тэлеграм-канале была апублікаваная інфармацыя "якая змяшчае загадзя ілжывую ацэнку нелегітымнасці выканання службовых і грамадскіх абавязкаў прадстаўнікамі ўлады, незаконныя заклікі не падпарадкоўвацца ім, супраціўляцца", а таксама заклікі падпісвацца на канал, гэта значыць павялічваць аўдыторыю, спасылкі на вучэбную літаратуру, напрыклад, метадычку Шарпа аб мірным і негвалтоўным супраціве, рэкамендацыя выкарыстоўваць тэлеграм для зносін (у гэтым дзяржабвінавачанне бачыць канспірацыю злачынных дзеянняў), інфармацыя пра спосабы псіхалагічнага непадпарадкавання органам улады, рэкамендацыі, як пазбегнуць пераследу.

Асаблівую ўвагу пракурор звяртае на тое, што інфармацыя ў тэлеграм-канале была накіравана на былых і дзеючых сілавікоў, сярод падпісчыкаў спецыяльна вышуквалі якія служылі, каб выкарыстоўваць іх у злачынных мэтах: напрыклад, дзеючых супрацоўнікаў заклікалі адмовіцца ад выканання загадаў. Таксама тэлеграм-канал, адзначыў пракурор, інфармаваў падпісчыкаў пра час і месца масавых беспарадкаў, пры гэтым падпісчыкаў навучалі, як прымяняць зброю ў дачыненні да прадстаўнікоў улады, ладзіць падпалы, псаваць маёмасць, заявіў пракурор.

Згодна з абвінавачаннем, 24 чэрвеня на беразе возера Пціч прайшла сустрэча адміністратараў і актыўных падпісчыкаў канала "Армія з народам", удзел у якой прынялі не менш за восем чалавек, сярод іх — Канавалава, Ярашэвіч, Коршун, Прывалаў і Лук'янаў (апошні быў п'яны).

Пракурор упэўнены, яны рыхтаваліся да масавых беспарадкаў: вучыліся знішчаць маёмасць, прымяняць гвалт і зброю. Але давесці злачынны намер не змаглі, бо 25 чэрвеня быў затрыманы Спарыш, а потым і іншыя фігуранты справы. Таму іх усіх абвінавачваюць у падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках паводле ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу. Санкцыі артыкула прадугледжваюць такую ж адказнасць, што і за закончанае злачынства: ад 3 да 8 гадоў пазбаўлення волі.

Інфармацыю ў тэлеграм-каналах, як паводзіць сябе на акцыях пратэсту і дзе яны праходзяць, следства трактуе, як навучанне ўдзельнікаў масавых пратэстаў. Канкрэтныя даты, калі прайшлі масавыя беспарадкі, да якіх маюць непасрэднае дачыненне абвінавачаныя, дзяржабвінаваўца не назваў, як і тое, якая менавіта шкода маёмасці, здароўю і жыццю грамадзян або прадстаўнікоў улады была прычыненая такімі дзеяннямі. Стрымы з акцый пратэстаў пракурор назваў прапагандай злачыннай дзейнасці.

Сяргей Спарыш, у адпаведнасці з версіяй следства, датычны да негатыўнай ацэнкі дзейнасці (пагрозы, высмейвання) Лідзіі Ярмошынай, гэта праваахоўнікі ацэньваюць як ціск і перашкоду працы кіраўніка Цэнтрвыбаркама і звязваюць з планамі Сяргея Ціханоўскага правесці перадвыбарчы пікет побач з домам чыноўніцы (да гэтага так і не дайшло). Цяпер абвінавачванні прад'яўленыя і Спарышу, і Ціханоўскаму.

Канавалава, Коршун, Спарыш і Ярашэвіч віну не прызналі цалкам, часткова прызнаў віну толькі стваральнік тэлеграм-канала "Армія з народам" Прывалаў: ён адзіны цяпер знаходзіцца на волі.

gop.jpg

За што пераследуюць падпісчыкаў тэлеграм-канала "Армія з народам"?

У Праваабарончы цэнтр "Вясна" звярнуліся ўжо каля дзясятка падпісчыкаў гэтага тэлеграм-канала, якія адзначаюць брутальнасць і непрапарцыйнасць дзеянняў супрацоўнікаў ГУБАЗіК пры расследаванні гэтых справаў.

Сяргея Спарыша выдалілі з пасяджэння

Сяргей Спарыш заявіў адвод суддзі: сказаў, што сапраўдны прэзідэнт — Ціханоўская, і ён хоча, каб суддзя быў прызначаны пры ёй, а не пры Лукашэнку. Таму яго выдалілі з залі суда.

Інфармацыя будзе дапаўняцца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства