Генадзь Грушавы: “Дзяржаўныя структуры пакуль яшчэ не гатовыя да рэальнага партнёрства з грамадзянскай супольнасцю. А ў пытанні Чарнобылю такое партнёрства з'яўляецца галоўнай умовай рэалізацыі такіх выдатных праграм, як CORE...”

2004 2004-02-24T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Менску, па ініцыятыве пасла Германіі Хельмута Фрыка і ў супрацоўніцтве з дабрачынным фондам “Дзецям Чарнобыля” адбылася дыскусія па чарнобыльскай тэматыцы.

На ёй, у прыватнасці, абмяркоўвалася праграма CORE (”Супрацоўніцтва для рэабілітацыі”), якая будзе ажыццяўляцца з удзелам ААН, Еўрапейскага саюза і беларускіх уладаў. Першы этап праграмы пачынаецца у чатырох беларускіх раёнах - Брагінскім, Чачэрскім, Столінскім і Слаўгарадскім.

Прадстаўнікі ААН і краін Эўрапейскага зьвяза выказаліся ў часе дыскусіі за далучэнне да гэтай праграмы як мага большай колькасці няўрадавых арганізацый. Аднак, як заявіў ў інтэрв’ю радыё Нямецкая хваля старшыня дабрачыннага фонда “Дзецям Чарнобыля” Генадзь Грушавы, “дзяржава ў нас пабудаваная такім чынам, што дыялога, узаемадзення ці рэальнага ўдзелу ў абмеркаванні рашэнняў грамадзкасць прыняць не можа. У гэтай сувязі праграма CORE можа аказацца поўнасцю падмятай пад стандарты адміністравання і ў выніку добрая ідэя не прывядзе да пазітыўнага выніка. Дзяржаўныя структуры пакуль яшчэ не гатовыя да рэальнага партнёрства з грамадзянскай супольнасцю. А ў пытанні Чарнобылю такое партнёрства з'яўляецца галоўнай умовай рэалізацыі такіх выдатных праграм як CORE.»

Па словах Г.Грушавога , праграма больш дэкларуе ўдзел мясцовага насельніцтва і грамадзкіх арганізацый, чым рэальна яго гарантуе.
У структурах, якія ствараюцца ў рамках праграмы CORE нават намінальна не прысутнічае хоць бы адна беларуская грамадзкая арганізацыя. Мясцовыя і рэспубліканскія ўлады манапольна будуць вызначаць накірунак працы.

Улады не імкнуцца да супрацоўнітва з грамадзянскай супольнасцю і больш таго, паспешліва спрабуюць стварыць псеўдаграмадзкія арганізацыі, імкнуцца схаваць інфармацыю. Напрыклад, галоўны ўрач адной з мінскіх паліклінік забараніў сваім урачам пад пагрозай звальнення ўдзельнічаць у чарнобыльскай дыскусіі, ініцыянаванай паслом Германіі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international