Ад арышту да "хатняй хіміі": шасцярых хлопцаў асудзілі за надпісы на помніку Леніну

2021 2021-04-08T17:59:46+0300 2021-04-08T18:00:33+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/brest_pomnik_lenin.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Брэсцкага раёну вынесеныя прысуды шасці хлопцам, якіх прызналі вінаватымі паводле ч.2 арт. 339 Крымінальнага кодэксу.

Падставай для затрымання стала нанясенне надпісаў віду "3%" на помнік Леніну ў пасёлку Дамачава (Брэсцкі р-н). Паводле версіі следства, надпісы нанеслі шэсць чалавек. Спачатку справаводства ў дачыненні да аднаго з абвінавачаных вынеслі ў асобны справу – хутчэй за ўсё па прычыне таго, што той пастаянна пражывае не ў Беларусі. Але на судзе 23 сакавіка было вырашана гэтыя справы аб'яднаць, а 6-га абвінавачанага выклікаць на суд.

"Белсат" паведамляе, што восьмага красавіка суддзя Сяргей Маручак прысудзіў:

  • Яраславу Бураку3 месяцы арышту. Зараз ён праходзіць службу ў войску - працягне яе пасля таго, як адбудзе пакаранне на гаўптвахце ў Менску. Гэты тэрмін не пойдзе ў тэрмін службы.
  • Дзмітрыю Харсу1 месяц арышту.
  • Кірылу Бекішу і Дзянісу Чарныгіну2,5 года «хатняй хіміі».
  • Аляксандру Нікіціну і Уладзіславу Цярэшку1,5 года «хатняй хіміі».

Усім хлопцам — 17-19 гадоў. У жніўні ў пасёлку Дамачава яны распісалі помнік Леніну, пакінулі на ім надпісы «3%», «Уходи», «Жыве Беларусь!». Усіх вінавацілі ў хуліганстве.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства