"Gdzie польскі шпіён?" Гісторыя Каспера Сеніцкага ў падкасце "Вясна прыйдзе" Аўдыё

2021 2021-04-07T20:51:02+0300 2021-04-07T20:51:26+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ikonka_19_padcast.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У гэты час, калі беларускія ўлады пачалі рэпрэсіі ў дачыненні да польскай нацыянальнай меншасці, прапануем вам паслухаць гісторыю польскага грамадзяніна Кацпера Сеніцкага, які пабываў у Беларусі.

Кацпер Сеніцкі
Кацпер Сеніцкі

Гісторыя двух польскіх журналістаў, затрыманых у Мінску ў жніўні, абляцела многія СМІ. Але ў гэтай гісторыі шмат чаго засталося нерасказаным: з Кацперам размаўляў беларускі КДБ, і, магчыма, нездарма: яго назвалі "носьбітам ідэй расчлянення Расеі". Хто гэта зрабіў?

А яшчэ Кацпер цікавіцца пратэстамі — менавіта таму ён пабываў у Ліване і зараз можа параўнаць беларускі вадамёт з бейруцкім.

Як гэта — быць палякам сярод затрыманых пратэстоўцаў у Менску? Ці зможа беларускае КДБ перашкодзіць крымінальнай справе, заведзенай у Польшчы? Якой запомнілася жнівеньская Беларусь польскаму грамадзяніну?

Кацпер вельмі шмат ведае пра Беларусь (ён навучаўся ў Інстытуце Усходняй Еўропы, які называлі яшчэ "школай шпіёнаў"), выдатна гаворыць па-расейску (беларуская мова ён таксама ведае) і нават выкарыстоўвае спецыфічныя словы, знаёмыя толькі беларусам. Хапун!

Пра ўсё гэта — і не толькі — слухайце ў 19-ым выпуску падкаста "Вясна прыйдзе"!

Слухайце выпуск падкаста таксама на  SoundCloud ці YouTube.

Падпісвайцеся на падкаст "Вясна прыйдзе" на Soundcloud, каб атрымліваць паведамленні пра новыя выпускі! 

А таксама спампуйце мабільную версію Soundcloud для таго, каб слухаць выпускі нашага падкаста праз мабільны тэлефон.

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся сюды: viasnapryjdzie96@gmail.com


Іншыя цікавыя выпускі падкаста: 

“Чорны” аўторак 16 лютага: вобшукі ў “вясноўцаў” вачамі іх сваякоў

16 лютага ПЦ "Вясна" падвергнуўся вобшукам. Сілавікі прыйшлі не толькі ў офіс, але і ў дамы “вясноўцаў”— там, дзе яны жывуць са сваімі роднымі. Менавіта ім і прысвячаецца новы выпуск падкаста.

Голас Марфы. Выпуск прысвечаны праваабаронцы "Вясны" і палітзняволенай Марыі Рабковай

Марыя Рабкова ўжо некалькі месяцаў знаходзіцца ў СІЗА№1. Яе чакаюць муж Вадзім Жаромскі, валанцёры, а таксама яе каты. Як ёй сядзіцца ў СІЗА? Ці даходзяць лісты? У 16-м выпуску падкаста "Вясна прыйдзе" мы пачуем таксама і голас Марфы — з тых інтэрв'ю, якія яна паспела даць да свайго зняволення.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства