viasna on patreon

На допыт у Следчы камітэт выклікалі ў якасці сведкі старшыню “Вясны” Алеся Бяляцкага Дапоўнена

2021 2021-04-07T07:23:07+0300 2021-04-07T11:44:02+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bialiacki_tutby.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Бяляцкі. Фота: Tut.by

Алесь Бяляцкі. Фота: Tut.by

У сераду, сёмага красавіка, працягваюцца допыты ў Следчым камітэце сябраў Праваабарончага цэнтра “Вясна”, валанцёраў і грамадскіх актывістаў па ўсёй Беларусі.

Следчыя дзеянні праводзяцца ў межах крымінальнай справы, заведзенай паводле часткі 2 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса - навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.

Сёння, на 10 гадзін раніцы на допыт у Цэнтральны апарат Следчага камітэту выклікалі ў якасці сведкі старшыню Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алеся Бяляцкага.

Вярнуўшыся з допыту Алесь паведаміў:

"Схадзіў на допыт у СК. Заявіў патрабаванне, згодна арт. 21 Кодэксу пра вядзеньне допыту і пратаколу па-беларуску. Слядачка паспрабавала правесці допыт, але на зачытванні правоў і маім тлумачэнні, што я ня ўсё дакладна разумею, допыт і скончыўся. Будуць перакладаць пытаньні і шукаць беларускую форму пратаколу, якая ў іх, дарэчы, распрацаваная. Допыт перанеслі на пятніцу."

Выклікаюцца на допыты таксама праваабаронцы ў Светлагорску і Мазыры.

Фактычна, за сакавік - красавік праз допыты і затрыманні па справе "Вясны" прайшло некалькі дзесяткаў праваабаронцаў, валанцёраў і журналістаў у многіх гарадах Беларусі. 

Нагадаем, 16 лютага, у межах крымінальнай справы адбыліся дзесяткі ператрусаў у сябраў арганізацыі, а таксама на офісе ПЦ “Вясна” на пр. Незалежнасці 78а і на Мяржынскага ў Мінску, а ў другой палове дня дома ў старшыні арганізацыі Алеся Бяляцкага.

Раней былі затрыманыя і знаходзяцца ў следчых ізалятарах праваабаронцы і валанцёры Марфа Рабкова і Андрэй Чапюк (Мінск), Леанід Судаленка (Гомель) і Таццяна Ласіца(Рэчыца).

Лік ідзе на дзясяткі: працягваюцца допыты сябраў "Вясны"

11 міжнародных праваабарончых арганізацый, уключаючы Amnesty International, выступілі з сумеснай заявай, у якой запатрабавалі ад беларускіх уладаў выконваць свае абавязацельствы паводле міжнароднага права ў галіне правоў чалавека, спыніць пераследы праваабаронцаў.

Рада ПЦ “Вясна” выказала свой пратэст у сувязі з чарговымі рэпрэсіямі ў дачыненні да  арганізацыі і яе сябраў і заявіла, што ніколі не спыніць сваёй законнай праваабарончай дзейнасці на карысць усяго беларускага грамадства, скіраванай на прасоўванне ідэй і каштоўнасцяў правоў чалавека і дэмакратыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства