У Жлобіне яшчэ двум удзельнікам жнівеньскіх падзей прысудзілі калонію

2021 2021-04-03T08:26:17+0300 2021-04-03T10:32:11+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zhlobin-sud-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд Жлобінскага раёна. Фота: Радыё Свабода

Суд Жлобінскага раёна. Фота: Радыё Свабода

У судзе Жлобінскага раёна ў пятніцу, 2 красавіка, вынесены яшчэ адзін прысуд па справе аб масавых беспарадках, якія адбываліся ў горадзе 9-10 жніўня 2020 года.

Па артыкуле 364 крымінальнага кодэксу (гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў) абвінавацілі мясцовых жыхароў Яўгена Зашчытава і Аляксандра Шаўцова.

Першапачаткова іх хацелі абвінаваціць у арганізацыі або актыўным ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт. 342 КК), аднак следства так і не змагло сабраць неабходных доказаў.

Справу разглядала суддзя Наталля Качалава, абвінавачванне прадстаўляла пракурор Марына Панчык.

Сайт spring96.org паведамляў раней пра затрыманне ГУБАЗіКам яшчэ дваіх удзельнікаў масавых беспарадкаў у Жлобіне. Як мяркуе следства, мясцовыя жыхары, датычныя да жнівеньскіх масавых беспарадкаў у райцэнтры: кідалі камяні ў міліцыянтаў і службовы транспарт. Верагодна, меліся на ўвазе Зашчытаў і Шаўцоў.

Яўгена Зашчытава затрымалі 20 лістапада і змясцілі пад варту, Шаўцова затрымалі крыху пазней.

Да суда яны знаходзіліся спачатку ў ІЧУ Жлобіна, а са студзеня - у СІЗА Гомеля.

Больш поўная нфармацыя пра акалічнасці справы высвятляецца.

Другога красавіка суддзя Качалава вынесла прысуд: Яўгену Зашчытаву – тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, Аляксандру Шаўцову – два з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Па два з паловай гады гады калоніі прысудзіў суд актыўным удзельнікам акцыі пратэсту ў Жлобіне

Суд Жлобінскага раёна 22 сакавіка вынес прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да мясцовых жыхароў – Віктара Шмігельскага, Іллі Патрушава і Андрэя Шаўчука.

Раней у Жлобіне за падзеі 10 жніўня 2020 года былі асуджаныя Яўген Каханоўскі, Дзмітрый Гопта, Віталь Прохараў, Аляксандр Кісялёў, Сяргей Бекарэвіч, Андрэй Расулаў, Віктар Шмігельскі, Іллі Патрушаў і Андрэй Шаўчук і яшчэ некалькі чалавек. Праўстаўнікі Гомельскага УУС паведамлялі пра 17 крымінальных спраў, заведзеных у Жлобіне па факце падзеяў 9-10 жніўня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства