Спецдакладчык ААН збірае дадзеныя аб рэалізацыі права на свабоду мірных сходаў і асацыяцый з мэтай вырашэння праблемаў клімату

2021 2021-04-02T14:18:49+0300 2021-04-02T14:18:50+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/clement_voule.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Спецыяльны дакладчык ААН Клеман Ньялетсосі Вуль. Фота з афіцыйнай старонкі ў Facebook

Спецыяльны дакладчык ААН Клеман Ньялетсосі Вуль. Фота з афіцыйнай старонкі ў Facebook

Спецыяльны дакладчык ААН Клеман Ньялетсосі Вуль заклікае дзяржавы, грамадскія арганізацыі і іншыя ўплывовыя структуры прадаставіць інфармацыю аб рэалізацыі права на свабоду мірных сходаў і асацыяцый, што арганізуюцца для справядлівага вырашэння праблемаў клімату.

Менавіта гэты кірунак стане асноўнай тэмай яго дакладу, з якім ён выступіць на 76-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН.

"На працягу многіх гадоў людзі ва ўсім свеце аб'ядноўваюцца ў афіцыйныя і неафіцыйныя арганізацыі для барацьбы са змяненнем клімату і прыняцця эфектыўных і абгрунтаваных мераў, якія маглі б прадухіліць пагрозу глабальнага пацяплення. Гэтыя арганізацыі збіраюць і аналізуюць навуковыя дадзеныя, дапамагаюць выпрацоўваць стратэгіі дзейнасці, абапіраючыся на назапашаны імі прафесійны вопыт, спрыяюць наладжванню супрацоўніцтва паміж асноўнымі зацікаўленымі бакамі, дапамагаюць насельніцтву адаптавацца да наступстваў кліматычных змяненняў, прыкладаюць усе намаганні для таго, каб улічвалася меркаванне маргіналізаваных слаёў насельніцтва і груп рызыкі, і прыцягваюць увагу да іх праблем, а таксама заклікаюць да неадкладных дзеянняў, у тым ліку арганізуючы дэманстрацыі і мірныя пратэсты.

За апошнія пяць гадоў міжнародны рух па справядліваму рашэнню праблем клімату дасягнуў важкіх вынікаў. Ён прымусіў свет зірнуць па-іншаму на праблему клімату, прывёў да прыняцця некаторымі краінамі далёка ідучых стратэгій па барацьбе са зменамі клімату. Аднак гэты рух сутыкнуўся з лютым супрацівам з боку ўрадаў і прыватнага сектара, які прымае розныя формы – ад накладання забаронаў на пратэсты і ўвядзення законаў, якія прадугледжваюць крымінальную адказнасць за арганізацыю правамерных мірных сходаў, да спробаў навесіць на абаронцаў клімату ярлык "экатэрарыстаў", абразлівых каментароў у Інтэрнэце і фізічнага пераследу. Пандэмія каранавіруса COVID-19 толькі зрабіла больш жорсткімі абмежаванні, якія дзейнічаюць у дачыненні да абаронцаў навакольнага асяроддзя і клімату, паколькі краіны ўводзяць надзвычайныя меры, якія даюць ім усё больш паўнамоцтваў", – гаворыцца ў звароце Спецыяльнага дакладчыка.

Мэта дакладу Клемана Вуля – вывучыць ролю гэтых фундаментальных правоў у эфектыўнай і паслядоўнай барацьбе са зменай клімату, а таксама асвятліць праблемы і рызыкі, з якімі сутыкаюцца абаронцы клімату. Асноўная ўвага ў дакладзе будзе нададзена тром ключавым фігурам, на якія ўскладзеныя абавязацельствы і адказнасць па падтрымцы і абароне правоў на свабоду мірных сходаў і асацыяцыяў:

  • дзяржавам;
  • карпарацыям або прадстаўнікам прыватнага сектара;
  • шматбаковым арганізацыям.

Аўтар дакладу абапіраецца на працу, праведзеную іншымі мандатарыямі, уключаючы, у прыватнасці, Спецыяльнага дакладчыка па пытанні аб становішчы праваабаронцаў і Спецыяльнага дакладчыка па правах чалавека і навакольнага асяроддзя, і дае рэкамендацыі ўрадам і іншым зацікаўленым бакам па найбольш эфектыўным спосабам абароны правоў на сходы і аб'яднанні з улікам акалічнасцяў, якія склаліся.     

У сувязі з гэтым Спецыяльны дакладчык спадзяецца атрымаць звесткі з адказаў на прыведзеныя пытанні:

  1. Прывядзіце прыклады ініцыятыў па справядліваму вырашэнню праблем клімату ў вашай краіне ці рэгіёне. Якіх вынікаў яны дасягнулі за апошнія 5 гадоў? Якую ролю ў гэтых ініцыятывах і дасягнутых выніках імі адыгрываюць права на свабоду мірных сходаў і асацыяцыяў? У выпадку станоўчых вынікаў, якія метады і стратэгіі ўжываліся для іх дасягнення? У прыватнасці, ці ўдзельнічаюць абаронцы клімату або пацярпелае насельніцтва ў актах грамадзянскага непадпарадкавання, акцыях негвалтоўнага пратэсту або мерапрыемствах грамадзянскай актыўнасці ў Інтэрнэце?
  2. Назавіце канкрэтныя праблемы і фактары рызыкі, якія ўзнікаюць пры ажыццяўленні правоў на сходы і аб'яднання з мэтай справядлівага вырашэння праблем клімату ў вашай краіне ці рэгіёне. У прыватнасці, якія менавіта абмежаванні перашкаджаюць абаронцам клімату пры арганізацыі мірных пратэстаў у вашай краіне ці рэгіёне? Як было абгрунтавана ўвядзенне падобных абмежаванняў? Назавіце найбольш распаўсюджаныя абмежаванні правоў на свабоду асацыяцыяў, з якімі сутыкаюцца актывісты руху па абароне клімату, уключаючы меры, якія перашкаджаюць іх дзейнасці і абцяжарваюць доступ да фінансавання.
  3. Назавіце асаблівыя праблемы і цяжкасці, якія ўзнікаюць пры ажыццяўленні правоў на мірныя сходы і асацыяцыі ў абаронцаў клімату з групаў рызыкі, уключаючы дзяцей, моладзь, карэнныя народы, жанчын і дзяўчат. З якімі перашкодамі, абмежаваннямі і мерамі ўздзеяння, у тым ліку існуючымі ў межах нарматыўнай базы, што рэгламентуе працу сходаў і асацыяцыяў, сутыкаюцца пры гэтым названыя групы насельніцтва?
  4. Прывядзіце, калі ласка, канкрэтныя прыклады парушэнняў правоў абаронцаў клімату на свабоду мірных сходаў і асацыяцыяў у вашай краіне ці рэгіёне, уключаючы, у прыватнасці: законы, якія абмяжоўваюць правы ўдзельнікаў руху за справядлівае рашэнне праблем клімату; гвалтоўнае падаўленне мірных пратэстаў у абарону клімату і аб'яўленне іх супрацьзаконнымі; забойства, прыгнёт і запалохванне абаронцаў клімату, пацярпелага насельніцтва і лідэраў пратэсту супраць змяненняў клімату; абмежаванне грамадзянскага ўдзелу пацярпелага насельніцтва, уключаючы карэнныя народы і жанчын, у працэсе прыняцця рашэнняў па абароне клімату; гендэрны гвалт, уключаючы гвалт у сетцы Інтэрнэт і сэксуальны гвалт, асабліва ў дачыненні да абаронцаў клімату жаночага полу; лічбавае сачэнне і іншыя віды лічбавай пагрозы, накіраваныя супраць абаронцаў клімату, і ролю, якую гуляюць у апісаных сітуацыях кампаніі, асабліва прадстаўнікі галіны выкапняў энерганосьбітаў.
  5. Якія меры і дзеянні вы маглі б парэкамендаваць дзяржавам і камерцыйным структурам, каб забяспечыць падтрымку і абарону свабоды мірных сходаў і аб'яднанняў у межах барацьбы са зменамі клімату?
  6. Якую ролю адыгрываюць шматбаковыя арганізацыі, уключаючы органы і працэдуры, прадугледжаныя Рамачнай Канвенцыяй ААН аб змяненні клімату, у падтрымцы правоў на мірныя сходы і асацыяцыі, што ажыццяўляюцца фізічнымі асобамі падчас барацьбы са зменамі клімату? Якія меры варта прыняць шматбаковым арганізацыям, каб садзейнічаць ажыццяўленню названых правоў і забяспечыць пацярпеламу насельніцтву і абаронцам клімату магчымасць карыстацца імі без страху падвергнуцца рэпрэсіям і цкаванню?

Адказы можна дасылаць на англійскай, французскай ці іспанскай мове на адрас: freeassembly@ohchr.org да 30 траўня 2021 г.

Указвайце, калі ласка, у тэме ліста "Дадзеныя для дакладу на 76-й сесіі ГА ААН" (Submission to 76th UNGA session report). Уся прадстаўленая інфармацыя будзе апублікаваная на старонцы мандата на сайце УВКПЧ, калі ў лісце не будзе пазначана іншае.

Эколагі Беларусі заяўляюць пра ўзмацненне ціску з боку сілавікоў

Экалагічныя актывісты і арганізацыі на працягу апошніх тыдняў назіраюць рэзкае ўзмацненне ціску, што праяўляецца як у нарастаючай інтэнсіўнасці, так і ў паўсюдным характары.

У Брэсце праціўнікаў завода АКБ запрашалі на рэферэндум і пад рукі ўводзілі з плошчы

12 ліпеня ў Брэсце прайшла традыцыйная акцыя "кармлення галубоў", на якую сабралася каля 30 праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода.

"Светлагорская пляма". Дакументальны фільм "Вясны"

Завод беленай цэлюлозы ў Светлагорску стаў бруднай плямай для Беларусі і пагрозай для здароўя мясцовых жыхароў. Мясцовыя актывісты ўжо некалькі гадоў змагаюцца за спыненне ягонай працы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства