Суд адхіліў зыск патэнцыйнага выдаўца "Новой газеты Сморгони"

2004 2004-02-23T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Вышэйшы гаспадарчы суд 19-га лютага адхіліў зыск смаргонскай прадпрымальніцы Вольгі Куняўскай да Гарадзенскага аблвыканкама. Спн. Куняўская спрабавала абскардзіць рашэнне аблвыканкама па адмове ў рэгiстрацыi яе прыватнага ўнітарнага прадпрыемства "Регион-пресс".

Матывавальнай часткі рашэння зыскоўцы пакуль не атрымалі. Агучыўшы рашэнне, суддзя Людміла Калеснікава паведаміла толькі, што вынясе "прыватнае вызначэнне" у адрас Гарадзенскага аблвыканкама за тое, што чыноўнікі не ўказалі прычыны адмовы ў рэгістрацыі "Регион-пресс", а таксама пратэрмінавалі адказ прадпрымальніцы. (Нагадаем: 10-га лютага тая ж суддзя адхіліла зыск рэдакцыі "БДГ" да Міністэрства інфармацыі з просьбай прызнаць несапраўдным папярэджанне ад 16 снежня).

Разгляд справы пачаўся 13-га студзеня, але пасля гэтага суд двойчы адкладаўся. У выніку гэтую справу запатрабаваў Вышэйшы гаспадарчы суд.

Нагадаем: у пачатку сакавiка 2003 года Вольга Куняўская, жонка выдаўца "Новой газеты Сморгони" Рамуальда Улана, звярнулася з заявай аб рэгiстрацыi прыватнага ўнiтарнага выдавецкага прадпрыемства "Регион-пресс" у Гарадзенскі аблвыканкам, аднак чыноўнікі адмовiлі ёй без тлумачэння прычын. Раней Гаспадарчы суд Гродзенскай вобласцi па зыску Смаргонскага райвыканкама ануляваў рэгiстрацыю індывідуальнага прадпрымальнiка Улана. Пасля гэтага прадпрымальнік заявіў, што плануе аднавiць выхад "Новая газета Сморгони" праз рэгiстрацыю юрыдычнай асобы, якая возьме на сябе функцыi рэдакцыi.

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international