У Гродне чатырох чалавек адправілі ў калонію за гвалт над амапаўцамі

2021 2021-03-30T12:19:28+0300 2021-04-01T10:51:48+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/lensud_prisyd3003.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Перад пачаткам працэса. Фота Рамана Юргеля

Перад пачаткам працэса. Фота Рамана Юргеля

У судзе Ленінскага раёна Гродна 30 сакавіка завяршыўся працэс па крымінальнай справе па арт. 364 Крымінальнага кодэкс супраць чатырох чалавек, які доўжыўся амаль тры месяцы. Міхаіл Юдзін, Вадзім Хіжнякоў, Міхаіл Ефімовіч (жыхары Гародні) і Андрэй Севяртока (з Мастоў) былі прызнаныя вінаваты у гвалце над супрацоўнікамі АМАП на акцыі пратэсту 27 верасня. Суддзя Генадзь Мазайла вынес такі прысуд, як і запытваў дзяржабвінаваўца на папярэднім пасяджэнні:

  • Міхаіл Юдзін - 4 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму;
  • Міхаіл Ефімовіч і Вадзім Хіжнякоў - 2,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму;
  • Андрэй Севертока - 5,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму.

Таксама асуджаныя мусяць сплаціць агулам 4000 рублёў кампенсацыі на карысць прызнаных пацярпелымі амапаўцаў (па 2000 кожнаму) і дзяржпошліну.

Усе чацвёра асуджаных сваю віну ў здзяйсненні гвалтоўных дзеянняў не прызналі і плануюць абскарджваць прысуд у Гарадзенскім абласным судзе.

Апошняе слова абвінавачаных

29 сакавіка ў судзе Ленінскага раёну адбыўся працяг разгляду крымінальнай справы чатырох чалавек. Гэтых людзей вінавацяць па артыкуле 364 (частка 1) Крымінальнага кодэксу. Справа ідзе пра падзеі ў Гародні 27 верасня. На лаве падсудных чатыры чалавекі: Міхаіл Юдзін, Вадзім Хіжнякоў, Сяргей Яфімовіч (жыхары Гародні) і Андрэй Севяртока (з гораду Масты). Севяртоку таксама вінавацяць па артыкуле 413.

Згодна з выстаўленымі абвінавачваннямі, на прыпынку грамадскага транспарту «Усход» 27 верасня Севертока наўмысна нанёс супрацоўніцы АМАП Заяц адзін удар кулаком у галаву, адзін — нагой па правай назе. У гэты час Яфімавіч наўмысна кінуў у Заяц неўсталяваны прадмет, які трапіў у вобласць грудзей. Пасля чаго Юдзін наўмысна нанёс амапаўцу Башко адзін удар нагой па целе, адзін рукой па руцэ, і два — рукой у вобласць галавы. Адначасова з гэтым Хіжнякоў наўмысна кінуў у Башко неўсталяваны прадмет, выкарыстоўваючы яго ў якасці прылады злачынства.

Да шасці гадоў турмы за кінутую шклянку. У Гародні працягнуўся суд за гвалт над АМАПаўцамі

Гарадзенцу Міхаілу Яфімавічу пагражае да шасці гадоў турмы за папяровую шкляначку, якую ён кінуў падчас мірнай акцыі пратэсту 27 верасня і трапіў у супрацоўніцу АМАП.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства