viasna on patreon

Бяроза: За “Пагоню” на балконе затрымалі і далі штраф

2021 2021-03-29T08:40:47+0300 2021-03-29T08:40:48+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/klimashevich-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Генадзь Клімашэвіч.

Генадзь Клімашэвіч.

Cуд Бярозаўскага раёну 26 сакавіка пакараў жыхара аграгарадка Малеч Генадзя Клімашэвіча па “народным артыкуле” 24.23 ч.1 КаАП 20 базавымі велічынямі за “несанкцыянаваны пікет”. Пастанову вынесла суддзя Алена Нямкова.

24 сакавіка напярэдадні Дня Волі супрацоўнікі Бярозаўскага РАУС затрымалі Клімашэвіча за вывешаны на балконе дому намаляваны герб “Пагоня” і да суда змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання, зняты герб пры гэтым забралі, паведамляюць мясцовыя праваабаронцы.

А ў лютым супрацоўнікі Бярозаўскага РАУС выявілі  і прымусілі Генадзя Клімашэвіча зафарбаваць бел-чырвона-белы сцяг, намаляваны на тым жа балконе, можа больш як паўгады таму.

На судзе Генадзь Клімашэвіч заявіў, што герб “Пагоня” афіцыйна зарэгістраваны як гістарычная нацыянальная каштоўнасць. Але пад націскам суддзі, чаму ён павесіў герб не ў кватэры, а на балконе, ён, не спадзеючыся на апраўдальны прысуд і жадаючы хутчэй выйсці на волю, прызнаў сябе вінаватым. Таму разгляд справы прайшоў па спрошчанай працэдуры — без вызаву сведак-міліцыянтаў.

Дарэчы, з мясцовага саўгасу, дзе Клімашэвіч працуе шафёрам, званілі і ў РАУС, і ў суд, каб яго хутчэй выпусцілі, бо ў гаспадарцы не хапае кіроўцаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства