viasna on patreon

У Нясвіжы пенсіянерку асудзілі на 1,5 гады "хатняй хіміі" за абразу АМАПаўца ў сацсетцы Дапоўнена

2021 2021-03-24T09:18:00+0300 2021-03-24T11:26:09+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/panamarova_sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Святлана Панамарова каля суда. Фота spring96.org

Святлана Панамарова каля суда. Фота spring96.org

У судзе Несвіжскага раёна 23 сакавіка пачаўся крымінальный працэс у дачыненні да 65-гадовай Святланы Панамаровай, якую вінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса.

Справу вяла суддзя Вольга Крупец, бок абвінавачвання прадстаўляла памочніца пракурора Алена Каменка.

Пацярпелым па справе праходзіў старэйшы сяржант АМАП Мінаблвыканкама Віталь Фёдараў.

Паводле абвінавачвання, Святлана Панамарова 26 кастрычніка 2020 года пакінула каментар: "Застраліся, с**а" пад фатаздымкам Віталя Фёдарава ў фэйсбуку з мэтай прынізіць гонар і годнасць як асабіста пацярпелага, так і ўсяго МУС агулам. Гэта быў адзін са 112 каментароў.

Падсудная сваю віну не прызнала. Жанчына адмовілася ад адваката і абараняе сябе сама. Святлана Панамарова не можа з пэўнасцю сцвярджаць, што каментар пакінула менавіта яна, бо не памятае ці пісала каментар і ці карысталася Фэйсбукам у той дзень увогуле. На папярэднім следстве падцвердзіла, што каментар пакінула яна, але на судзе ўказвае, што сказала так, бо тады разгубілася.

«Я не ўпэўнена, што гэта не падробка». Пенсіянерку будуць судзіць за каментар да выдаленага паста

Святлане Панамаровай 65 гадоў, яна жыве ў невялікім гарадку Клецку. 23 сакавіка ў судзе Нясвіжскага раёна будзе разглядацца крымінальная справа Святланы. Пенсіянерку будуць судзіць па артыкуле 369 КК за каментар у фэйсбуку.

Пры гэтым пацярпелы заявіў грамадзянскі іск на кампенсацыю маральных пакутаў на 2000 рублёў. Віталь Федараў сцвярджаў, што пасля таго, як даведаўся пра абразлівы каментар, перажываў больш за месяц, але да псіхолага не звяртаўся. На пытанне Панамаровай, ці не перашкаджае такая тонкая душэўная арганізацыя службе ў АМАП, адказаў - дакладна не.

Пацярпелы выказаў намер перавесці грашовую кампенсацыю на дабрачыннасць, на што Святлана прапанавала ёй гэтыя грошы і пакінуць, бо яны ўтрымлівае прытулак для жывёл, а гэта як раз з’яўляецца дабрачыннасцю.

"Пры вызначэнні сумы кампенсацыі маральнага ўрону патрэбна зыходзіць з яе разумнасці", — заявіла ў судзе абвінавачаная, якая атрымлівае пенсію ў 540 рублёў.

Пракурор запрасіла для Святланы Панамаровай 1 год і 6 месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову. Таксама пасіла суд задаволіць пазоў пацярпелага, але вызначыць сумму кампенсацыі Фёдараву самастойна.

Прысуд быў агучаны ў 9 гадзін раніцы 24 сакавіка.

Суддзя Вольга Купец прызнала віну Святланы Панамаровай даказанай і прызначыла ёй пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на 1 год і 6 месяцаў. Таксама яна пастанавіла спагнаць з абвінавачванай на карысць пацярпелага амапаўца Віталя Фёдарава 1500 рублёў у якасці кампенсацыі нанесенай маральнай шкоды.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" з дапамогай валанцёраў адсочваў гэты судовы працэс. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства