viasna on patreon

Сяргея Спарыша абвінавачваюць у перашкодзе працы ЦВК. Яго справу і яшчэ чатырох чалавек разгледзець Мінаблсуд

2021 2021-03-16T12:44:12+0300 2021-03-16T13:02:21+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sparysh_hrydzin.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Спарыш. Фота Уладзіміра Грыдзіна (RFE/RL)

Сяргей Спарыш. Фота Уладзіміра Грыдзіна (RFE/RL)

Днямі Генеральная пракуратура паведаміла, што накіравала ў Вярхоўны суд для вызначэння падсуднасці крымінальную справу ў дачыненні да пяці чалавек. Іх абвінавачваюць у падрыхтоўцы да масавых беспарадкаў, а аднаго з іх – у перашкодзе працы Цэнтрвыбаркама (арт. 191 КК). Да гэтага часу было вядома толькі пра аднаго абвінавачанага па ч. 2 арт. 191 КК Беларусі — Сяргея Ціханоўскага. Санкцыя гэтай нормы прадугледжвае пазбаўленнем волі на тэрмін да пяці гадоў.

Сёння Вярхоўны суд паведаміў, што таксама абвінавачаным па арт. 191 Крымінальнага кодэкса з'яўляецца палітзняволены актывіст партыі "Народная Грамада" Сяргей Спарыш. Яго абвінавачваюць па ч. 2 арт. 191 (перашкода працы Цэнтрвыбаркама), а таксама па ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 (падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках) і ч. 3 арт. 293 КК (Навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках).

Паведамляецца, што ягоная справа і справа яшчэ чатырох чалавек будзе разглядацца ў Мінскім абласным судзе. Гаворка ідзе пра палітзняволеных мужа і жонку адміністратары телеграм-канала "Армія з народмам" Сяргея Ярашэвіча і даверанай асобы Святланы Ціханоўскай Антаніны Канавалавай, палітзняволенага блогера тэлеграм-канала "Армія з народам" Сяргея Коршуна і Я. Прывалава. Чатырох чалавек абвінавачваюць у здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 (падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках), ч. 3 арт. 293 КК (Навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках).

Дата суда пакуль невядомая.

Таксама па інфармацыі гомельскай "Вясны", давераных асоб Святланы Ціханоўскай Дзмітрыя Івашкова, Таццяна Канеўскую, Юрыя Уласава, Аляксандра Шабаліна перавядуць да канца тыдня ў Гомель. Справы накіраваныя ў суд, дзе з імі будуць знаёміцца да красавіка, затым будзе прызначаная дата суда. Іх абвінавачваюць у падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках і захопе адміністрацыйных будынкаў.

У цяперашні час Таццяна Канеўская, Дзмітрый Івашкоў, Юрый Уласаў Аляксандр Шабалін знаходзяцца ў СІЗА-1 г. Мінска.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства