У Жлобіне вынесеныя два прысуды удзельнікам акцый пратэсту

2021 2021-03-10T16:54:14+0300 2021-03-10T16:55:14+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zhlibin-sud-2021-02.23.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд Жлобінскага раёна.

Суд Жлобінскага раёна.

У Жлобіне дзявятага сакавіка вынесеныя прысуды Сяргею Бекарэвічу і Андрэю Расулаву. Іх прызналі вінаватымі па арт. 342 Крымінальнага кодэксу і арт. 364 Крымінальнага кодэксу і асудзілі да двух з паловай і трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму адпаведна.

Справу разгледзеў суддзя Мікалай Сяргеевіч, дзяржабвінаваўца – пракурор Фядорчанка.

У якасці пацярпелага выступіў намеснік начальніка Жлобінскага РАУС Дзмітрый Дзядзюн, які быў пацярпелым і ў ранейшых працэсах у Жлобіне.

Андрэй Расулаў, як паказала следства, знаходзячыся ў нецвярозым стане, разам з Сяргеем Бекарэвічам і іншымі асобамі, вечарам і ўначы з 9 на 10 жніўня прымаў актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушылі грамадскі парадак, перашкаджалі працы грамадскага транспарту, выходзілі на праезную частку ў раёне вуліцы Першамайская, стаялі ў сцэпцы.  Таксама заклікалі астатніх не падпарадкоўвацца патрабаванням міліцыі, якія ахоўвалі грамадскі парадак, выкрыквалі лозунгі. Аказвалі актыўны супраціў супрацоўнікам МУС, кідалі ў іх бок камяні і бутэлькі, наносілі ўдары па экіпіроўцы, тым самым здзяйснялі гвалт.

Андрэй Расулаў адмовіўся ад дачы паказанняў у судзе, але заявіў, што сваю віну ў гвалтоўных дзеяннях прызнае цалкам і шкадуе аб здзейсненым у тую ноч. Прыносіць прабачэнні пацярпелым. Таксама ў віне прызнаўся і другі абвінавачваны – Сяргей Бекарэвіч. 

Жлобінская анамалія

За падзеі 10 жніўня судзяць яшчэ дваіх актыўных удзельнікаў акцый пратэсту

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства