Пракурор запрасіў для палітвязня Антона Бяленскага два гады "хіміі"

2021 2021-03-04T14:36:41+0300 2021-03-04T15:29:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bialenski_anton_sud11.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Антон Бяленскі ў судзе. Фота spring96.org

Антон Бяленскі ў судзе. Фота spring96.org

Раніцай 4 сакавіка працягнуўся судовы працэс па крымінальнай справе ў дачыненні да валанцёра выбарчага штаба Віктара Бабарыкі, палітвязня Антона Бяленскага. Мужчыну вінавацяць па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса — "актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак".

Справу разглядае суддзя Святлана Бандарэнка. Дзяржаўнае абвінавачванне падтрымлівае старэйшы памочнік пракурора Маскоўскага раёна Раман Бізюк.

Нагадаем, Антону Бяленскаму інкрымінуюць дзеянні, якія ён здзяйсняў у ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года. У абвінавачванні сказана, што Беленскі перашкаджаў супрацоўнікам праваахоўных органаў у выкананні іх службовых абавязкаў і наўмысна перашкаджаў руху транспарту. Сам Антон віну прызнаў часткова (а менавіта сказаў, што браў удзел у мірнай акцыі, у астатнім ён не згодны) — і адмовіўся даваць паказанні ў залі суда.

Валанцёра штаба Віктара Бабарыкі судзяць у Мінску

У Мінску пачаўся суд над палітвязнем Антонам Бяленскім, якога вінавацяць па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса – “Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскій парадак”.

Сёння на працэс быў выкліканы сведка Самсоненка, які знаёмы з палітзняволеным. Ён распавёў, што вечарам 9 жніўня пайшоў прагуляцца, сустрэўся з Юрыем Савіцкім і іншымі знаёмымі на вуліцы Акадэмічнай, пасля рушылі ў бок Стэлы. Пазней там пачулі стрэлы, людзі беглі ад сілавікоў, натоўп падзяліўся і разыходзіўся ў розныя бакі. З кім застаўся сам сведка - ён не памятае, кажа, што не бачыў, каб людзі станавіліся ў счэпкі.

Адвакат запытаўся ў Самсоненка, ці папярэджвалі як-небудзь супрацоўнікі міліцыі прысутных, і ў прыватнасці Антона Бяленскага? Ці аказваў падсудны непадпарадкаванні? Ці перашкаджаў ён функцыянаванню грамадскага транспарту? Ці ўгаворваў Антон Бяленскі якіх-небудзь грамадзянаў да нейкіх дзеянняў? Ці накіроўваў палітвязень прысутных па нейкім маршруце? На ўсе гэтыя пытанні сведка адказаў - "Не". Ён падкрэсліў, што "ўсе гулялі мірна". 

У судзе быў агучаны пратакол допыту Самсоненка ад 24 лістапада 2020 года з-за разыходжанняў у паказаннях:

"9 жніўня я камунікаваў з Савіцкім, і мы дамовіліся сустрэцца, потым прыехалі яшчэ хлопцы. Мы збіраліся прагуляцца ў напрамку вуліцы Няміга.
З Антонам я знаёмы з часоў працы на яго, больш за 8 гадоў".

У пратаколе значыцца, што калі натоўп падзяліўся, Самсоненка са знаёмымі згубілі адзін аднаго, ён нікога не знайшоў і вырашыў паехаць да дому. 

Суддзя запыталася, чаму сведка сказаў, што нічога не памятае?

"Вы б яшчэ праз два гады спыталі", - адказаў ён. 

Каля 10.20 усіх прысутных слухачоў суддзя выдаліла з залі пасяджэння з-за смеху. 

Тым часам у судзе адбыліся спрэчкі бакоў.

Як паведамляе Белсат, пракурор патрабуе для Антона Бяленскага 2 года абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Тэрмін узтрымання пад вартай з 13 жніўня залічыць як адзін дзень у СІЗА за два дні абмежавання волі.

Адвакат кажа, што гэта празмерна суровае пакаранне, і патрабуе апраўдання для палітвязня:

«Чым дзеянні майго кліента адрозніваліся ад дзеянняў тысяч іншых людзей? Чым ён абавязаны такой увазе? Мабыць, таму што ён быў валанцёрам у штабе Віктара Бабарыка і ў «Сумленных людзях»? Няма ніякіх доказаў, што Бяленскі груба парушаў грамадскі парадак. Ніхто з прадстаўнікоў органаў унутраных спраў не пацвердзіў, што Бяленскі аказваў супраціў».

Пракурор жа сцвярджае, што доказы абароны абстрактныя. А Менсктранс – гэта прадпрыемства, якое павінна перавозіць людзей. У той дзень гэта было немагчыма, бо ў Мінску былі масавыя беспарадкі.

Антон адмовіўся ад апошняга слова.

Абвяшчэнне прысуду адбудзецца 5 сакавіка ў 10.00.

"Нам не хапае кіраўніка". Як праходзіў другі дзень судовага працэсу над палітвязнем Антонам Бяленскім?

У другі дзень судовага паседжання дапыталі сведак, якія былі 9 жніўня разам з Бяленскім. Як сказаў сведка Павел Мележык, у той дзень яны "пайшлі адзначыць свята", бо былі выбары прэзідэнта. Калі пачулі "гул ад святло-шумавых гранат", то пачалі ўцякаць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства