"Выкрыквалі лозунгі, кідалі камяні". У Жлобіне будуць судзіць трох чалавек

2021 2021-03-02T09:00:04+0300 2021-03-02T09:01:12+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kamaini.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыйнае фота.

Ілюстрацыйнае фота.

Пракуратура Гомельскай вобласці накіравала ў суд крымінальную справу ў дачыненні да трох жыхароў Жлобіна. Іх абвінавачваюць у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу)  і пагрозе гвалту або прымяненні гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў (арт. 364 КК).

Як паведамляюць "Моцныя навіны", згодна з матэрыяламі справы, маладыя людзі прымалі ўдзел у акцыях пратэсту 9-10 жніўня ў Жлобіне.

"Выкрыквалі розныя лозунгі, рухаліся ў складзе групы асоб па праезнай частцы дарогі ў "счэпцы", што прывяло да змены маршрутаў руху рэйсавых аўтобусаў. Пасля абвінавачаныя сумесна з іншымі асобамі нанеслі ўдары нагамі і рукамі па ахоўным абмундзіраванні і шчытах супрацоўнікаў АУС, а таксама кінулі ў іх камяні», — паведамілі ў Генпракуратуры.

Адзін з абвінавачаных знаходзіцца пад вартай, двое-пад асабістым паручыцельствам.

У Жлобіне за падзеі 9-10 жніўня ўзбуджана дзесятак крымінальных спраў, Некалькі чалавек асуджана да пазбаўлення ці абмежавання волі на розныя тэрміны.

Жлобінская анамалія: за падзеі 10 жніўня судзяць яшчэ дваіх актыўных удзельнікаў акцый пратэсту

На лаве падсудных - Сяргей Бекарэвіч і Андрэй Расулаў. Іх абвінавачваюць па арт. 342 КК РБ і арт. 364 КК РБ.

Жлобін: Каханоўскаму і Гопту прысудзілі тры з паловай і два гады калоніі адпаведна

Суддзя выносіць прысуд: Яўгену Каханоўскаму - пазбаўленне волі на 3 з паловай гады калоніі агульнага рэжыму, Дзмітрыю Гопту - два гады калоніі агульнага рэжыму.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства