viasna on patreon

Пад Маладзечнам і Салігорскам адбыліся масавыя затрыманні. Спіс затрыманых Дапоўнена

2021 2021-02-27T21:34:00+0300 2021-03-03T18:53:19+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/molodechno_90.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

27 і 28 лютага праваабаронцы "Вясны" працягваюць фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі. 

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Як стала вядома ПЦ "Вясна", 27 лютага пад Маладзечна была затрыманая группа людзей. Кампанія прыехала з Мінску на адпачынак-вечарыну з нагоды заканчэння зімы. Па папярэдняй інфармацыі, іх затрымалі на катэджы паміж Маладэчна і Ракавам. 25 чалавек былі дастаўленыя ў Маладзечанскі РАУС, дзе на іх склалі пратаколы па арт. 23.34 КаАП. Да суда іх утрымліваюць у мясцовым РАУС: перадачы і лекі не прымаюць. Паведамляецца, што сярод затрыманых: 

  1. Бляднова Алена
  2. Буйніцкая Алеся
  3. Галкоўскі Аляксандр
  4. Глінская Віталя (забрала хуткая дапамога)
  5. Зарэнка Антон Паўлавіч (1991) — перавезлі ў Барысаў
  6. Касаткіна Мар'яна Юр'еўна (1973)
  7. Каманда Андрэй Віктаравіч (1985)
  8. Карабкова Вікторыя
  9. Крышталь Аляксей Юр'евіч (1973) — перавезлі ў Барысаў
  10. Крышталь Наталля
  11. Лапшоў Руслан (1981)
  12. Ласкутова Наталля
  13. Ласкутоў Сяргей
  14. Пашковіч Алена
  15. Рагожына Лілія Іванаўна (1962)
  16. Роўба Ала Анатольеўна (1973)
  17. Хадкевіч Наталія Мікалаеўна 
  18. Хадкевіч Андрэй Мікалаевіч — перавезлі ў Барысаў
  19. Шмялёва Наталля Міхайлаўна (1975) — перавезлі ў Валожын
  20. Шымановіч Багдан (1973) — перавезлі ў Барысаў
  21. Шымановіч Яўгенія Рычардаўна (1974)

Паведмаляецца, што некаторых затрыманых перавезлі ў Валожын і Барысаў. Верагодна, там над імі і адбудуцца суды.

Спіс дапаўняецца.

molodechno_90.jpeg
Меркавана, на фота затрыманыя пад Маладзечна

УУС: Іх дзеянням будзе дадзена крымінальна-прававая ацэнка

Афіцыйны прадстаўнік УУС Мінскага аблвыканкама Аляксандра Папова пракаментавала масавыя затрыманні агенцтву "Інтэрфакс-Захад":

"Супрацоўнікі АМАП УУС Мінскага аблвыканкама затрымалі за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве на катэджным участку ў Маладзечанскім раёне 25 чалавек, яны збіраліся спаліць на Масленіцу пудзіла ў колерах нацыянальнага сцяга

Пры сабе ва ўдзельнікаў была бчб-сімволіка, а таксама фігура для спалення ў адзенні каляровай гамы нацыянальнага сцяга. Свае дзеянні, якія выказвалі відавочную непавагу да грамадства, якія сабраліся запісалі на камеры гаджэтаў.

Для разбору затрыманыя (усе менчукі) былі дастаўлены ў Маладзечанскі РАУС. У дачыненні да іх складзеныя адміністрацыйныя пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Акрамя таго, іх дзеянням, зафіксаваных на відэа, будзе дадзена крымінальна-прававая ацэнка".

Затрыманні ў Салігорску

Як паведамляе тэлеграм-канал стачкома "Беларуськалій", 28 лютага, зноў адбыліся затрыманні гарадскіх актывістаў і членаў стачкі ААТ Беларуськалій. Спіс затрыманых высвятляецца.

Па інфармацыі "Нашай Нівы", пад Салігорскам каля в. Тычынаў супрацоўнікі АМАПу затрымалі 9 чалавек, якія разам шпацыравалі. У некаторых з затрыманых увечары дома адбыліся ператрусы.

Як піша тэлеграм-канал стачкома "Беларуськалій", траіх затрыманых дзяўчат адпусцілі, якія распавялі пра збіццё супрацоўнікамі міліцыі ў Салігорскім РАУС затрыманых стачкамаўцаў:

  1. Дзямкова Антона
  2. Дзецеева Канстанціна
  3. Магілёўца Андрэя
  4. і Асіпенку Аню

"Вызваленыя распавялі, што іх збівалі ў міліцыі, у тым ліку білі і па галаве. З асаблівай жорсткасцю білі хлопцаў.

Пры затрыманні стачкамаўцаў і гарадскіх актывістак 28 лютага асабліва вызначыўся намеснік начальніка Салігорскага РАУС Салавей С. Ён асабіста біў па галаве адну з затрыманых. Астатніх збівалі перад аўтобусам, у аўтобусе, а затым у аўтобус распылілі пярцовы балон невядомыя, апранутыя для маскіроўкі ў форму АМАПу. Збіццё працягвалася і ў РАУС. Але гэтым усё не скончылася, невядомыя пачалі ўрывацца ў дамы затрыманых з мэтай ператрусу без ордэраў і пастаноў пракурора", гаворыцца ў тэлекрам-канале.


Палітзняволенаму Сяргею Ціханоўскаму выставілі новыя абвінавачванні па ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэкса ("Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці") і працягнулі тэрмін утрымання пад вартай да девяці месяцаў з моманту затрымання. Пра гэта паведаміла яго жонка Святлана Ціханоўская ў сваім інстаграме, піша Радыё Свабода. 

Інфармацыя дапаўняецца і абнаўляецца

Партнёрства

Сяброўства