viasna on patreon

Да двух гадоў "хіміі". У Брэсце вынеслі першыя прысуды па "справе карагодаў"

2021 2021-02-25T11:18:16+0300 2021-02-25T11:21:50+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud_brest_90.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд 27 студзеня. Фота: spring96.org

Суд 27 студзеня. Фота: spring96.org

Cуд Ленінскага раёна Брэста 25 лютага вынес першыя прысуды па крымінальнай "справе карагодаў". Пасля "Марша герояў" 13 верасня ў Брэсце супраць пратэстоўцаў, якія спявалі і танчылі ў карагодах, узбудзілі крымінальную справа па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Фігурантамі крымінальнай так званай "справы карагодаў" сталі дзясяткі людзей, колькасць абвінавачаных дасягае паўсотні абвінавачаных — гэта адна з самых масавых "палітычных справаў" у Беларусі. Сёння суддзя Святаслаў Каліна асудзіў першую дзясятку — да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. 

Суддзя палічыў віну па ч. 1 арт. 342 КК усіх дзесяці абвінавачаных цалкам даказанай. Святаслаў Каліна прызначыў наступныя пакаранні, якія амаль не адрозніваюцца ад тых, што патрабавала дзяржабвінавачванне:

  • Ярашук Яраслаў, палітзняволеная Марына Глазава – 1,5 года абмежавання волі без накіравання ("хатняя хімія")
  • Варановіч Вадзім, Жараў Максім – 2 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
  • Калпачык Яўген, Віктар Дзенісенка, Якубук Аляксей, Літвін Віталь, Федарэнка Мікалай – 1,5 гады з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
  • Сірэцан Марына – 1 год абмежавання волі без накіравання ("хатняя хімія").

Паводле абвінавачвання, кожны з 10 падсудных у групе з іншымі асобамі наўмысна ўзяў актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Іх дзеянні былі спалучаныя з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, пацягнулі парушэнне працы транспарту, прадпрыемстваў і арганізацый. У прыватнасці, з-за прастою тралейбуснаму парку быў нанесены ўрон 619 рублёў 55 капеек, аўтобуснаму – 40 рублёў 37 капеек, на некалькі гадзін зачыніліся гандлёвыя павільёны і рэстаран хуткага харчавання. Пацярпелым бокам у справе выступае КУТП "Тралейбусны парк" і ААТ "Брэсцкі Аўтобусны парк".

У Брэсце судзяць адразу 10 чалавек па "справе карагодаў". Не ўсе прызнаюць сваю віну

У судзе Ленінскага раёна Брэста 20 студзеня пачаўся разгляд крымінальнай справы паводле часткі 1 артыкула 342 (дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за ўдзел 13 верасня ў карагодзе на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава. Справу разглядае суддзя Святаслаў Каліна. Пратэстоўцы былі разагнаныя вадамётам. На лаве падсудных цяпер — дзесяць чалавек.

 Прастой тралейбусаў склаў больш за 29 гадзін: другі працэс па "справе карагодаў" у Брэсце

У судзе Ленінскага раёна Брэста 27 студзеня працягваецца разгляд крымінальнай справы па часткі 1 артыкула 342 КК за ўдзел 13 верасня ў карагодзе на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава. 

Што з астатнімі фігурантамі справы?

У судзе Ленінскага раёна Брэста 15 лютага пачаўся разгляд крымінальнай справы паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядае суддзя Дзмітрый Шурын. На лаве падсудных таксама дзесяць чалавек. Гэта ўжо другая "партыя" абвінавачаных. Ужо адбылося некалькі судовых паседжанняў па гэтай справе.

"Справа карагодаў" у Брэсце: судзяць другую дзесятку

У судзе Ленінскага раёна Брэста 15 лютага пачаўся разгляд крымінальнай справы паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксаза ўдзел 13 верасня ў карагодзе на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава, калі пратэстоўцы былі разагнаныя вадамётам.

Праваабаронцам "Вясны" вядома, што двух берасцейцаў па "справе карагодаў" 9 лютага пасля выкліку ў Следчы камітэт змясцілі ў СІЗА. Гаворка ідзе пра Рамана Яхіна і Арсенія Сіняка. На дадзены момант гэта адзіныя затрыманыя абвінавачаныя па гэтай справе. Марына Глазава, якую ўтрымлівалі ў СІЗА два месяцы, перавялі пад хатні арышт. У адносінах да астатніх абвінавачаных выбраныя меры стрымання, не звязаныя з пазбаўленнем волі.

Таксама завершана папярэдняе следства па "трэцяй" партыі. У гэты раз абвінавачаных адзінаццаць чалавек: 63-гадовая актывістка Алена Гнаук, Алена і Вікторыя Лысковічы, Юрый Чубрык, Даніла Чамаданаў, Віктар Лобка, Васіль Чарнецкі, Кіріл Луда, Радзіон Кандрацюк, Уладзіслаў Навіцкі, Людміла Луцкая. Хутка над імі таксама адбудуцца суды.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства