У Брэсце вынеслі прысуд Аляксандру Кардзюкову - 10 год калоніі

2021 2021-02-25T10:23:37+0300 2021-02-25T11:47:57+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/aleksandr-kordyukov.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Кардзюкоў у судзе. Фота "Брэсцкая газета"

Аляксандр Кардзюкоў у судзе. Фота "Брэсцкая газета"

Як паведамляе "Брэсцкая газета", раніцай 25 лютага ў Брэсцкім абласным судзе вынеслі прысуд Аляксандру Кардзюкову - 10 год калоніі ўзмоцненнага рэжыма. Забітаму Генадзю Шутаву пастаноўлены абвінаваўчы прысуд без прызначэння пакарання. 

Менавіта такое пакаранне запрасіў пракурор Генадзь Буры.

Пацярпелымі па справе праходзілі вайскоўцы ССА Раман Гаўрылаў і Арсень Галіцын. На судзе Кардзюкоў заяўляў, што не ведаў, што пацярпелыя - пры выкананні, паколькі яны былі без формы, не прадстаўляліся і не прад'яўлялі дакументы.

Нагадаем, берасцейца Аляксандра Кардзюкова абвінавачвалі ў замаху на забойства вайскоўца, які падчас пратэстаў быў у цывільным адзенні. Кардзюкоў не прызнаваў віну. Мужчына, які стрэліў у Генадзя Шутава, па справе праходзіў пацярпелым, а сам загінулы з'яўляўся фігурантаў крымінальнай справы па ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса (супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў).

Падрабязнасці з суда:

Пракурор запрасіў 10 гадоў калоніі берасцейцу, які быў побач з Шутавым, калі таму стрэлілі ў галаву

У Брэсцкім абласным судзе 19 лютага пракурор папрасіў асудзіць Аляксандра Кардзюкова, які 11 жніўня быў побач з Геннадзем Шутавым, калі таго смяротна паранілі ў галаву, да 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

9f922502-cba9-4ac6-bb58-c4d0ab9d534a_w10

На судзе па "справе Шутава" стала вядома, хто загадаў выкарыстоўваць узброеных вайскоўцаў падчас пратэстаў

Брэсцкі абласны суд 17 лютага працягвае разгляд крымінальнай справы супраць берасцейца Аляксандра Кардзюкова, які 11 жніўня мінулага года быў побач з Генадзем Шутавым, калі таго смяротна паранілі ў галаву.

"Хацеў стрэліць Шутаву ў плячо, але трапіў у патыліцу". Вайсковец на судзе распавёў, як забіў Генадзя Шутава

Брэсцкі абласны суд 16 лютага пачаў разгляд крымінальнай справы супраць берасцейца Аляксандра Кардзюкова, які 11 жніўня мінулага года быў побач з Генадзем Шутавым, калі таго смяротна паранілі ў галаву.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства