“Чорны” аўторак 16 лютага: вобшукі ў “вясноўцаў” вачамі іх сваякоў – Новы выпуск падкаста “Вясна прыйдзе”

2021 2021-02-23T20:13:33+0300 2021-02-23T22:46:42+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/indexbig.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прайшоў тыдзень пасля таго, як 16 лютага Праваабарончы Цэнтр "Вясна" падвергнуўся вобшукам. Нагода — распачатая крымінальная справа па “фінансаванні пратэстаў”, якім нібы займаюцца праваабаронцы (згодна з афіцыйнай пазіцыяй МУС). Таму сілавікі прыйшлі ў “Вясну”: не толькі ў офіс, але і ў дамы “вясноўцаў”— там, дзе яны жывуць са сваімі роднымі.

Менавіта сваякам "вясноўцаў" і прысвечаны наш новы выпуск падкаста "Вясна прыйдзе". Што ім прыйшлося перажыць ў гэты дзень? 

  • Праваабаронцы Наталлі Сацункевіч у той дзень дома не было — таму сілавікам адкрывала яе маці Елена Пятроўна;
  • У прыватны дом сябры “Вясны” Змітра Салаўёва сілавікі забеглі, выламаўшы дзверы. Зараз Зміцер арыштаваны. Яго чакаюць 11-гадовая дачка і жонка Аксана;
  • “Нават, калі камунальшчыкі звоняць у дзверы — заўсёды непрыемнае адчуванне…” Даня меркавала, што да іх могуць прыйсці з вобшукам — яе бацька, Аляксей Колчын, ужо доўгі час з’яўляецца праваабаронцай Магілёўскай філіі “Вясны”.

Калі дзяржава прыхозіць з рэпрэсіямі ў дамы праваабаронцаў — гэта значыць, што яна прыходзіць і ў іх сем’і.

Пра гэта — у 18-м выпуску падкаста "Вясна прыйдзе":

"Вясна прыйдзе" · #18. "Чорны" аўторак 16 лютага: вобшукі ў "вясноўцаў" вачамі іх сваякоў

Слухайце выпуск падкаста таксама на  SoundCloud ці YouTube.

Падпісвайцеся на падкаст "Вясна прыйдзе" на Soundcloud, каб атрымліваць паведамленні пра новыя выпускі! 

А таксама спампуйце мабільную версію Soundcloud для таго, каб слухаць выпускі нашага падкаста праз мабільны тэлефон.

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся сюды: viasnapryjdzie96@gmail.com



Іншыя цікавыя выпускі падкаста: 

Голас Марфы ў падкасце "Вясна прыйдзе". Выпуск прысвечаны праваабаронцы "Вясны" і палітзняволенай Марыі Рабковай

Марыя Рабкова ўжо тры месяцы знаходзіцца ў СІЗА№1. Яе чакаюць муж Вадзім Жаромскі, валанцёры, а таксама яе каты. Як ёй сядзіцца ў СІЗА? Ці даходзяць лісты? У 16-м выпуску падкаста "Вясна прыйдзе" мы пачуем таксама і голас Марфы — з тых інтэрв'ю, якія яна паспела даць да свайго зняволення.

Падкаст "Вясна прыйдзе": Тры гісторыі трох маці — і іх сыноў, рэпрэсаваных з-за прэзідэнцкіх выбараў 2020

Апошні выпуск падкаста "Вясна прыйдзе" адыходзячага 2020 года прысвечаны гісторыям трох маці, чыіх дзяцей закранулі жорсткія рэпрэсіі. Гісторыі запісаныя ў розны час — да, падчас і пасля прэзідэнцкіх выбараў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства