Суд па справе Віктара Бабарыкі адкладзены на нявызначаны тэрмін

2021 2021-02-23T15:31:03+0300 2021-02-23T15:31:04+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/viktor_babariko_sud_minsk2_reuters.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віктар Бабарыка ў судзе. Фота Reuters

Віктар Бабарыка ў судзе. Фота Reuters

У будынку суда Маскоўскага раёна Вярхоўны суд працягвае разгляд крымінальнай справы "Белгазпрамбанка", адным з фігурантаў якой з'яўляецца палітвязень экс-прэтэндэнт у кандыдаты ў прэзідэнты Віктар Бабарыка. Віктар Бабарыка абвінавачваецца ў "адмыванні" сродкаў, атрыманых злачынным шляхам і атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры. Чатыры першыя судовыя паседжанні пракуроры толькі зачытвалі абвінавачванні васьмі абвінавачаным па гэтай справе. Наступнае судовае паседжанне-пятае-павінна было адбыцца 24 лютага, аднак яго перанеслі. Як перадае телеграм-канал Віктара Бабарыка, па інфармацыі з Вярхоўнага суда пасяджэння па справе "Белгазпрамбанка" адкладзеныя на нявызначаны тэрмін, але мінімум да 9 сакавіка. 

Афіцыйная прадстаўніца Вярхоўнага суда Беларусі Юлія Ляскова пракаментавала Onliner.by прыпыненне паседжанняў па справе Віктара Бабарыка:

«У судовым паседжанні па крымінальнай справе топ-мэнэджараў «Белгазпрамбанка» абвешчаны перапынак працягласцю да двух тыдняў у сувязі з захворваннем аднаго з членаў складу суда».

Нагадаем, Вярхоўны суд сёння пачаў разгляд справы Віктара Бабарыка і супрацоўнікаў Белгазпрамбанка. На лаве падсудных — восем чалавек. На першае пасяджэнне пусцілі сваякоў па спісе, шмат людзей у майках і масках з сімволікай штаба Бабарыка, са звычайных наведвальнікаў у залу змаглі трапіць 20-30 чалавек. Больш за сотню засталося на вуліцы. Першыя шэрагі ў зале — у журналістаў дзяржСМІ і расійскіх інфармагенцтваў. У залі таксама прысутнічаў Юры Васкрасенскі, прадстаўнікі амбасады Аўстрыі і Францыі, больш дзясятка моцных мужчын без сімволікі.

Тэлефоны і планшэты якія праходзяць у залу прапануюць здаць на ўваходзе. Фота і відэаздымкі ў зале суда забаранілі.

Віктар Бабарыка абвінавачваецца ў "адмыванні" сродкаў, атрыманых злачынным шляхам (ч. 2  арт. 235 КК, да сямі гадоў пазбаўлення волі), і атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры (ч. 3  арт. 430 КК, да 15 гадоў пазбаўлення волі), Аляксей Задойка (былы першы намеснік старшыні праўлення Белгазпрамбанка), Кірыл Бадзей (в. а. старшыні праўлення Белгазпрамбанка пасля сыходу Бабарыка), Сяргей Шабан (намеснік старшыні праўлення Белгазпрамбанка), Дзмітрый Кузьміч (намеснік старшыні праўлення банка), Аляксандр Ільясюк (намеснік старшыні праўлення банка), Сяргей Дабралёт (былы намеснік старшыні праўлення банка) абвінавачваюцца ў атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры. Віктар Кабяк (заснавальнік кампаніі «Активлизинг») абвінавачваецца ў дачы хабару паўторна альбо ў буйным памеры.

З Бадэем, Дабралетам, Кузьмічом, Ільясюком, Шабанам, Кабяком заключаны дасудовыя пагадненні аб супрацоўніцтве.

Суд па справе Белгазпрамбанка. Аб чым прасілі адвакаты і ці дазволіў суд Бабарыку жэстыкуляваць

Адвакаты Бабарыка на першым пасяджэнні прасілі адвод суддзі Ігара Любавіцкага, змяніць іх падабароннаму меру стрымання на хатні арышт, пусціць у залу журналістаў недзяржаўных СМІ і прадстаўнікоў інтэрнэт-рэсурсаў, зняць арышт з некаторай маёмасці. Ва ўсім ім пакуль адмаўляюць. TUT.BY сабраў усё самае важнае з першага працэсу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства