Дзверы ў судовую залу замыкаюцца на ключ. Працягваецца закрыты суд над журналісткай і лекарам па справе "нуль праміле"

2021 2021-02-22T16:03:50+0300 2021-02-22T16:22:20+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/barysevich_sud_90.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суд Маскоўскага раёна Мінска 22 лютага працягвае разглядаць крымінальную справы супраць журналісткі Кацярыны Барысевіч і лекара Арцёма Сарокіна. Іх абвінавачваюць у разгалошванні медыцынскай таямніцы, што заключаецца ў паведамленні імі, што ў вечар бойкі Раман Бандарэнка не быў п'яны (ч. 3 арт. 178 КК).  У першы дзень суда па хадайніцтву пракурора працэс зрабілі закрытым: гэта рашэнне тлумачыцца неабходнасцю пазбегнуць "выдавання ахоўнай законам медыцынскай таямніцы і дадзеных папярэдняга расследавання". З усіх удзельнікаў і ўдзельніц працэсу бярэцца падпіска аб неразгалошванні. Справу разглядае суддзя Святлана Бандарэнка, дзяржабвінавачанне падтрымлівае Людміла Іваненка. TUT.BY звонку назірае, як адбываецца працэс.

Кацярына Барысевіч у судзе / Reuters
Кацярына Барысевіч у судзе / Reuters

Дапыталі трох сведак-лекараў, якія лячылі Рамана Бандарэнку

Як піша TUT.BY, на другое паседжанне выклікалі сведку-лекара БХМД, які лячыў Рамана Бандарэнку. Па яго словах, будуць выклікаць усіх, хто аказваў яму медыцынскую дапамогу.

Допыт калегі Арцёма Сарокіна доўжыўся каля 40 хвілін. З яго, як і з усіх удзельнікаў і ўдзельніц працэсу, ўзятая падпіска аб падпіска аб неразгалошванні.

"Што сказаць? Самае страшнае адбылося нашмат раней, чым "разгалашэнне медычнай таямніцы". Рады, што ўбачыў Арцёма. Ён і Кацярына трымаюцца бадзёра".

Следам у залу судовага пасяджэння выклікалі яшчэ аднаго мэдыка з БХМД.

Да 12 гадзінам скончыўся допыт трох сведак, у тым ліку які лечыць лекара Рамана Бандарэнка.

Пасля перапынку на абед паседжанне працягнулася. У залу з рукамі за спіной — завялі Кацярыну і Арцёма. Чакаецца, што дапытаюць яшчэ двух сведак-медыкаў.

Дзверы ў судовую залу замыкаюцца на ключ

Суд над журналісткай і лекарам можна назваць закрытым і ў прамым сэнсе гэтага слова: кожны раз пасля таго, як нехта заходзіць у залу, дзверы замыкаецца на ключ. Побач на працягу дня дзяжураць прадстаўнікі сілавых структур: ці міліцыянты ў форме, або супрацоўнікі ў цывільным.

Наведвальнікаў, якія паведамляюць на ўваходзе, што ідуць на працэс да Сарокіна і Барысевіч, адмаўляюцца прапускаць: ахова спасылаецца на тое, што працэс закрыты. Таму ў залы пасяджэння практычна нікога няма. 

Допыт сведкаў на сёння, верагодна, скончаны.

Што адбывалася падчас першага паседжання?

Падтрымаць Кацярыну Барысевіч і Арцёма Сарокіна 19 лютага сабраліся больш за 100 чалавек — іх калегі, сябры і незнаёмыя людзі. Трапіць у залу змаглі нямногія. Калегам Кацярыны з незалежных СМІ адмовілі ў акрэдытацыі на працэс.

У пачатку працэсу дзяржабвінаваўца Людміла Іваненка хадайнічала аб тым, каб правесці суд у закрытым рэжыме. Абарона была катэгарычна не згодная: ёсць заява маці рамана Бандарэнкі, якая настойвала на адкрытасці паседжання. Працэс зрабілі закрытым.

Суд над журналісткай Кацярынай Барысевіч і лекарам Арцёмам Сарокіным закрылі. Але што вядома аб ходзе працэсу?

Суд Маскоўскага раёна Мінска 19 лютага пачаў разгляд крымінальнай справы супраць журналісткі Кацярыны Барысевіч і лекара Арцёма Сарокіна. Іх абвінавачваюць у разгалошванні медыцынскай таямніцы, што заключаецца ў паведамленні імі, што ў вечар бойкі Раман Бандарэнка не быў п'яны.


Лекара Арцёма Сарокіна затрымалі 19 лістапада па справе аб разгалашэнні медыцынскай таямніцы, што пацягнула цяжкія наступствы (частка 3 артыкула 178 КК). У той жа дзень па гэтай жа справе затрымалі журналістку TUT.by, якая са словаў лекара, падмацаваных дакументамі, распавяла, што ў вечар бойкі Раман Бандарэнка не быў п'яны. Дзеянні Барысевіч кваліфікаваныя па частцы 5 артыкула 16 і частцы 3 артыкула 178 КК (саўдзел у разгалашэнні медыцынскай таямніцы, якое пацягнула цяжкія наступствы).

Арцём Сарокін і Кацярына Барысевіч прызнаныя палітычнымі зняволенымі і вязнямі сумлення.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства