Фэйкавы ліст ад імя "Вясны" быў дасланы на адрасы еўрапейскіх парламентарыяў і амбасадараў

2021 2021-02-22T14:57:09+0300 2021-02-22T15:15:11+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/spam_rassylka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як стала вядома ПЦ “Вясна”, вечарам у пятніцу - 19 лютага - нібыта ад імя Праваабарончага цэнтра быў дасланы ліст на англійскай мове па 85 электроных адрасах еўрапейскіх парламентарыяў і амбасадараў еўрапейскіх краінаў.

У ім значылася, што “Вясна” нібыта сур’езна заклапочаная ростам парушэнняў правоў грамадзян на свабоду выказвання меркаванняў і мірных сходаў у шэрагу еўрапейскіх краінаў і нібыта заклікае правесці расследванне такіх выпадкаў парушэнняў. У дадатку змяшчалася 28 фота, відавочна, спампаваных з адкрытых крыніцаў у інтэрнэце.

Ліст быў дасланы з адраса viasna.spring97@gmail.com, які ніколі не належыў і не мае дачынення да “Вясны”.

“Афіцыйна заяўляем, што ніякіх лістоў з указанай скрыні мы не дасылалі, ніякіх заклікаў да еўрапейскіх краінаў не распаўсюджвалі. Расцэньваем такі ліст ад імя ПЦ “Вясна” як брудную правакацыю з боку беларускіх спецслужбаў”, - пракаментаваў сітуацыю Алесь Бяляцкі.

Усе актуальныя кантакты ўтрымліваюцца на адпаведнай старонцы афіцыйнага сайта і ў сацыяльных сетках. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства