viasna on patreon

Адвакат Людміла Казак у Вярхоўным судзе патрабуе адмены пастановы па адміністрацыйнай справе

2021 2021-02-22T07:40:17+0300 2021-02-22T15:09:07+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/liudmila_kazak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Людміла Казак. Фота tut.by

Людміла Казак. Фота tut.by

Адвакат Марыі Калеснікавай, якую Мінюст плануе пазбавіць права на ажыццяўленне адвакацкай дзейнасці пасля паседжання Кваліфікацыйнай камісіі, звярнулася са скаргай у Вярхоўны суд.

Людміла Казак патрабуе адмяніць пастанову па адміністрацыйнай справе, якую Мінюст выкарыстоўвае ў якасці фармальнай нагоды для спынення дзеяння яе адвакацкай ліцэнзіі.

Як адбывалася затрыманне

У канцы верасня мінулага года Людмілу Казак затрымалі супрацоўнікі праваахоўных органаў, пасля чаго павезлі ў Цэнтральнае РУУС. На працягу доўгага часу адваката ўтрымлівалі ў пастарунку, на працягу якога падверглі яе асабістаму вобшуку з парушэннем адвакацкай тайны, перашкаджалі ў допуску абаронцаў, не давалі паведаміць аб затрыманні мужу і праінфармаваць кіраўніцтва БРКА і МГКА. На фоне дэманстратыўна неправамерных дзеянняў сілавікоў у Людмілы Казак пагоршыўся стан здароўя, але і хуткую дапамогу супрацоўнікі РУУС адвоміліся выклікаць.

Толькі ноччу Людмілу Казак даставілі ў ізалятар на Акрэсціна. Адвакаты змаглі сустрэцца з ёй толькі на наступны дзень, пасля трохгадзіннага чакання пад дзвярыма ізалятара. У выніку суд Кастрычніцкага раёна Менска вынес рашэнне аб прызнанні адваката Марыі Калеснікавай вінаватай у непадпарадкаванні супрацоўнікам, якія яе выкрадалі. Гэтыя супрацоўнікі выступалі ў судзе як сведкі праз Skype, у балаклавах і са зменянымі дазенымі. Па выніках судовага разібральніцтва адваката аштрафавалі на 25 базавых велічынь.

Людміла Казак абскардзіла пастанову па адміністрацыйнай справе ў Мінгарсуд. У абарону калегі выступілі больш за 50 беларускіх адвакатаў і Савет адвакатуры і адвакацкіх супольнасцяў Еўропы. Аднак выніку гэта не прынесла. Пасля атрымання адказу ад старшыні Менгарсуда Людміла Казак звярнулася ў Вярхоўны суд са скаргай, у якой просіць адмяніць пастанову па справе.

Адвольнае затрыманне

Пасля дастаўлення Людмілы Казак ў РУУС на яе склалі пратакол затрымання “па падазрэнні” ў здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння па артыкуле 23.34 і пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні па артыкуле 23.4 КаАП – непадпарадкаванне пры затрыманні. Так званае “падазрэнне” ва ўдзеле ў незаконным масавым мерапрыемстве так і нічым не пацвердзілася. У судзе разглядаўся пратакол па артыкуле аб непадпарадкаванні.

У скарзе адвакат прыходзіць да высновы аб тым, што адсутнасць законных прычын і падстаў да пачатку адміністрацыйнага працэсу па артыкуле 23.34 КаАП сведчыць і аб адсутнасці законных падстаў для адміністрацыйнага затрымання, падчас якога Людміла Казак нібыта аказвала непадпарадкаванне. Таму затрыманне насіла адвольны характар.

Супрацоўнікі парушылі закон

У скарзе Людміла Казак адзначае, што нават фізічна не магла аказаць непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі – яе схапілі раптоўна і адразу ж пасадзілі ў службовы аўтамабіль. Адвакат прыводзіць у якасці доваду норму артыкула 23 (ч.4) Закона аб органах унутраных спраў. Дадзеная норма абавязвае супрацоўніка органаў унутраных спраў ва ўсіх выпадках абмежавання правоў і свабод грамадзяніна растлумачыць яму падставы для такога абмежавання, а таксама правы і абавязкі, якія ўзнікаюць у звязку з гэтым.

Людміла Казак адзначае, што сэнс дадзенай нормы складаецца ў тым, што супрацоўнік міліцыі ў ходзе затрымання, калі абмяжоўваецца адно з фундаментальных правоў чалавека – права на свабоду і асабістую недатыкальнасць – абавязаны прадставіцца, каб у затрыманага не ўзнікала сумневаў у тым, што перад ім прадстаўнік улады, а таксама растлумачыць падставы для абмежавання правоў. Людміла Казак лічыць, што затрыманне, больш падобнае на выкраданне, несумяшчальна з абавязкам супрацоўнікаў выконваць нормы закона, які рэгулюе іх дзейнасць.

Як парушалася права на абарону

Абаронца Марыі Калеснікавай у якасці аргумента прыводзіць у скарзе факты, якія пацвярджаюць парушэнне яе права на абарону ў ходзе вядзення адміністрацыйнага працэса. Асоба, у дачыненні да якой вядзецца адміністрацыйны працэс, мае права на дапамогу адваката з моманту аб’яўлення ёй аб адміністрацыйным затрыманні. Аднак у Цэнтральны РУУС адвакатаў Людмілы Казак не пусцілі. Абаронцы змаглі трапіць да затрыманай толькі на наступны дзень пасля таго, як яе прывезлі на Акрэсціна.

Людміла Казак адзначае, што супрацоўнікі міліцыі ў судзе сцвярджалі, што яна не заяўляла патрабаванняў і хадайніцтваў, просьбы аб паведамленні кіраўніцтва МГКА і БРКА і запрашэнні адвакатаў. Аднак нават у судовым пасяджэнні абвяшчалася, што ўсе патрабаванні Людмілы Казак зафіксаваны ў працэсуальных дакумантах уласнаручна і пацвярджаюцца пісьмовымі матэрыяламі справы. Усё гэта чарговы раз сведчыць аб недакладнасці тлумачэнняў “Іванова” і “Александровіча”.

Вярхоўны суд скаргу не разгледзеў, а што намеснік міністра юстыцыі Мікалай Старавотаў?

Як стала вядома ПЦ “Вясна”, на пасяджэнне Кваліфікацыйнай камісіі старшыня МГКА Аляксей Швакаў не з’явіўся. Старшыня БРКА Віктар Чайчыц у абарону адваката не выступіў, наадварот, падвергнуў Людмілу Казак папрокам і ганьбаванню ў сувязі з петыцыяй адвакатаў у яе абарону, паколькі гэтыя дзеянні, паводле ягоных словаў, накіраваныя не на кансалідацыю, а каб “яшчэ больш спрэчка разрасталася”. Негатыўную рэакцыю Віктара Чайчыца выклікала і тое, што ў апошнім інтэрв’ю (маецца на ўвазе інтэрв’ю TUT.BY) Людміла Казак “не заклікала адвакатаў не парушаць закон і аказваць толькі юрыдычную дапамогу”.

*Дапоўнена: пасля публікацыі дадзенага матэрыялу ў "Вясну" звярнулася прэс-сакратар БРКА Дар'я Шупенька і паведаміла, што па звестках БРКА, старшыня МГКА Аляксей Іванавіч Швакаў на паседжэнні кваліфікацыйнай камісіі ўсё ж-такі прысутнічаў.

Людміла Казак на пасяджэнні Кваліфікацыйнай камісіі адзначыла, што скарга на пастанову аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці Вярхоўным судом яшчэ не разглядалася. Намеснік міністра юстыцыі Мікалай Старавойтаў адказаў, што не ведае, якія будуць наступствы, калі Вярхоўны суд прыме рашэнне адмяніць пастанову па адміністрацыйнай справе аб непадпарадакаванні.

Як праваабаронцы ставяцца да пераследу

Як адзначае юрыст ПЦ “Вясна” Аляксей Лойка, усе акалічнасці адвольнага затрымання і прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці Людмілы Казак сведчаць аб тым, што пераслед адваката звязаны выключна ў сувязі з яе публічнай абаронай палітзняволенай Марыі Калеснікавай. На думку праваабаронцы, улады наносяць удар па палітзняволенай праз яе адваката, чацвёртага адваката, які патрапіў пад рэпрэсіі, паколькі менавіта абаронца застаецца адзіным каналам атрымання інфармацыі пра лёс Марыі Калеснікавай, якая знаходзіцца ў зняволенні ва ўмовах цэнзуравання перапіскі і інфармацыйнай блакады са знешнім светам. Юрыст адзначае, што ўлады выкарыстоўваюць адвольнае утрыманне пад вартай палітычнага дзеяча для збівання пратэстнай актыўнасці грамадзян, каб палітык не меў магчымасці трансляваць свае ідэі перад мэтавай аўдыторыяй.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства