viasna on patreon

Жыхара Бярозы асудзілі на 1,5 гады "хатняй хіміі" за слова "тварь" пад фота ўчастковага

2021 2021-02-19T12:52:56+0300 2021-02-19T12:52:57+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/tolstiak_vitaly_sud2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віталь Талсцяк у залі суда. Фота spring96.org

Віталь Талсцяк у залі суда. Фота spring96.org

Суд Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці 19 лютага прызнаў вінаватым Віталя Талсцяка ў публічнай абразе прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў, г. зн. у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага арт. 369 Крымінальнага кодэкса.

Суддзя Людміла Рудзіна прызначыла яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі тэрмінам на 1 год 6 месяцаў без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Таксама суд пастанавіў спагнаць з падсуднага на карысць пацярпелага супрацоўніка Баранавіцкага РАУС Сяргея Каўша ў кошт грашовай кампенсацыі маральнай шкоды 1500 рублёў, у даход дзяржавы – дзяржпошліну 87 рублёў і мабільны тэлефон, які быў выкарыстаны Віталём Талсцяком у якасці сродку злачынства.

Нагадаем, Віталь Талсцяк 27 жніўня напісаў каментар пад фатаграфіяй участкага інспектара Сяргея Каўша, размешчанай у сацыяльнай сетцы "Аднакласнікі". У прыватнасці, абвінавачаны, прачытаўшы, што супрацоўнік міліцыі ўдзельнічаў у разгонах мірных дэманстрантаў падчас поствыбарных пратэстаў і ўжываў да іх гвалт, не стрымаў эмоцыі і пакінуў надпіс: "Ты капитан - тварь".

Як праходзіў судовы працэс?

За каментар у "Аднакласніках" – 1,5 года "хатняй хіміі" і 2000 рублёў кампенсацыі?

У судзе Бярозаўскага раёна ў другой палове дня 17 лютага пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Віталя Талсцяка па абвінавачванні яго ў абразе прадстаўніка ўлады.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства