Двума гадамі «хіміі» пакаралі палітзняволенага Лявона Халатрана

2021 2021-02-19T11:09:15+0300 2021-02-19T11:12:28+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/halatran_prysud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Лявон Халатран пасля прысуду. Фота @kevorkovv

Лявон Халатран пасля прысуду. Фота @kevorkovv

Сёння ў 10 гадзін у судзе Фрунзенскага раёна быў абвешчына прысуд па крымінальнай справе, узбуджанай па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Валанцёр штабу Бабарыкі Лявон Халатран атрымаў 2 гады «хіміі», піша «Белсат». 

Яго вызвалілі ў залі суда на перыяд абскарджання прысуду.

Нагадаем, Лявона Халатрана прызналі вінаватым паводле арт. 342-га Крымінальнага Кодэксу. Нібыта ён перакрываў дарогі ў раёне вуліцаў Куйбышава-Машэрава, перашкаджаў транспарту, выкрыкваў лозунгі і пляскаў у далоні. Пракурор прасіў 2 гады хіміі. Лявон віны не прызнаў.

Справу разглядала суддзя Юлія Блізнюк, пазіцыю дзяржаўнага абвінавачвання падтрымліваў старэйшы памочнік пракурора Павел Папкоў.

"Здагадкі не могуць з'яўляцца падставай для прысуду!" Што сказаў у апошнім слове Лявон Халатран

У судзе Фрунзенскага раёна г. Мінска 17 лютага кіраўнік Ruin Bar ОК16 і валанцёр выбарчага штаба Віктара Бабарыка Лявон Халатран выступіў з апошнім словам.

Для Лявона Халатрана пракурор запрасіў два гады абмежавання волі

У працэсе працягнулі вывучэнне пісьмовых матэрыялаў справы і даследвалі рэчыўныя доказы. Былі праслуханыя тэлефонныя размовы розных людей, у тым ліку Антона Бяленскага і Юрыя Савіцкага.

У Мінску судзяць палітвязня Лявона Халатрана

Згодна з абвінавачваннем, Лявон Халатран прыняў актыўны ўдзел у групавых дзеннях ў ноч з 9 на 10 жніўня, якія пацягнулі грубае парушэнне грамадскага парадку, а менавіта публічна заклікаў людзей да такіх дзеянняў праз інтэрнэт, перакрываў дарогі па вуліцах Багдановіча-Машэрава і Куйбышава-Машэрава ў Мінску, перашкаджаў руху транспарта, выкрыкваў лозунгі, гучна пляскаў у далоні.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" з дапамогай валанцёраў адсочваў гэты судовы працэс.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства