viasna on patreon

Палітычны пераслед не спыняецца. Ператрусы і затрыманні 19 лютага Дапоўнена

2021 2021-02-19T10:19:13+0300 2021-02-19T16:30:44+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pahomchyk-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віталь Пахомчык. Фота: БелСАТ.

Віталь Пахомчык. Фота: БелСАТ.

У Беларусі ў пятніцу 19 лютага працягваюцца допыты грамадзян, ператрусы і іншыя формы пераследу. Праваабаронцы фіксуюць гэтую інфармацыю.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

У жыхара Паставаў Віталя Пахомчыка раніцай 119 лютага прайшоў ператрус.

Яго правялі ў сувязі з крымінальнай справай за знявагу дэлегатаў УНС ад Пастаўскага раёна. Знявага нібыта была ў адной з сацыяльных сетак.

А 7-й раніцы да Віталя прыйшлі чатыры міліцыянты і два панятыя. Забралі два ноўтбукі і два тэлефоны.

Віталь Пахомчык - прадпрымальнік, мае трэнажорны зал «РэЖым». Зараз улады спрабуюць яго закрыць за актыўную грамадзянскую пазіцыю Віталя, паведамляе тэлеграм-канал БелСАТ.


Раніцай у Оршы была затрыманая зооабаронца Алена Мірашнічэнка. Па папярэдняй інфармацыі, яе падазраюць у абразе супрацоўніка міліцыі яшчэ восенню. Чакаецца таксама і вобшук.

Таксама ў Оршы ўсю ноч нневядомыя спрабавалі ўзламаць старонку сайта orsha.eu ў Інстаграме.  Не атрымаўшы патрэбнага эффекту, пачалі ламаць старонку праваабаронцы Ігара Казмерчака ў тэлеграме. На хвіліну ім гэта ўдалося, але доступ паспелі вярнуць.


Два дні таму «Брестская газета» распавядала аб тым, што валанцёрамі пошукава-выратавальнага атрада "Анёл. Брэст" зацікавілася міліцыя: каардынатара атрада Аляксандра Лагодзіча выклікалі ў міліцыю, хацелі сустрэнецца таксама з яго намеснікам Данілам Палянскім, але той знаходзіўся на пошуковай аперацыі. Раніцай 19 лютага Палянскі паведаміў, што сустрэча ўсё ж адбылася. Аказалася, што міліцыя зацікавіліся атрадам з-за той дапамогі, якую "анёлы" аказвалі людзям у жніўні мінулага года.

"Пытанні зводзіліся да аднаго: дзе грошы бралі на ваду, якой забяспечвалі калоны ў спякоту, ці ўдзельнічалі валанцёры ў несанкцыянаваных мітынгах. Навошта мы арганізоўвалі гуманітарную падтрымку. Хто плаціў валанцёрам за працу на пасадах і г.д.», – распавёў Палянскі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства