За абразу міністра унутраных спраў Кубракова - паўтары гады "хатняй хіміі"
Суд Смалявіцкага раёна 17 лютага вынес прысуд у крымінальнай справе па абвінавачванні мясцовай жыхаркі Кацярыны Сазонавай. Жанчыну вінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў (арт. 369 КК РБ).
Справу разглядае суддзя Людміла Якаўлева, дзяржабвінаваўца – пракурор Лаўкет.
Па матэрыялах следства, знаходзячыся па месцы свайго жыхарства ў г. Смалявічы, у публічным доступе ў сетцы Інтэрнэт, выкарыстоўваючы мабільны тэлефон, у адным з тэлеграм-каналаў, наўмысна, з мэтай публічнай абразы прадстаўніка ўлады, Сазонава размясціла непрыстойныя па форме і зневажальныя па накіраванасці тэкставыя паведамленні ў дачыненні да міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь генерал-маёра міліцыі Івана Кубракова.
Кацярына Сазонава - маці траіх дзяцей, двое з якіх непаўналетнія. Зараз знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку па догляду за дзіцём.
Сёння ў судовым працэсе адбыліся спрэчкі бакоў.
Пракурор Лаўкет запрасіў для абвінавачваемай два гады абмежавання волі ва ўстанове адкрытага тыпу.
Суддзя выносіць прысуд: адзін год і шэсць месяцаў абмежавання волі без накірвання ва ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія").
Вынесены 17 лютага прысуд можа быць апратэставаны на працягу 10 дзён у Мінскім абласным судзе.
"У тэлеграм-канале абразіла міністра Кубракова". У Смалявічах судзяць шматдзетную маці