Прысуд па самай таямнічай крыміналцы: тры з паловай гады калоніі ўзмоцненага рэжыму

2021 2021-02-17T17:15:31+0300 2021-02-17T17:17:44+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shacila-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суддзя Савецкага раёна Мінска Сяргей Шаціла.

Суддзя Савецкага раёна Мінска Сяргей Шаціла.

Суд Савецкага раёна Мінска 17 лютага вынес прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да жыхара Ждановічаў Аляксея Беразінскага. Яго абвінавацілі па частцы 2 арт 293 Крымінальнага кодэкса (масавыя беспарадкі).

Справу разглядаў суддзя Сяргей Шаціла.

Пра гэтую справу амаль нічога невядома, паколькі сваякі абвінавачваемага не хацелі агалошваць матэрыялы суда і былі супраць, каб нехта маніторыў судовае пасяджэнне.

Праваабаронцам вядома, што прадпрымальнік Беразінскі быў затрыманы 11 кастрычніка на адным з маршаў пратэсту ў Мінску.  Некалькі сутак правёў у ізалятары часовага ўтрымання, а ўжо 16 кастрычніка яго затрымалі ў межах крымінальнай справы.

Абвінавачванне прасіла суд прызнаць Беразінскага вінаватым ва ўдзеле ў масавых беспарадках, які выразіўся ў здзяйсненні пагромаў.

Вядома таксама, што з матэрыяльнымі прэтэнзіямі у судзе выступіла камунальнае транспартнае прадпрыемства “Мінсктранс”. Суд пастанавіў, што права на задавальненне матэрыяльнага зыску да Беразінскага неабходна перадаць у сферу грамадзянскай судавытворчасці.

Судзяя Сяргей Шаціла вынес прысуд: прызнаць Беразінскага вінаватым і пакараць тэрмінам тры гады і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Арыштаваную маёмасць – тэлефоны айфон, флэш-карты, ноўтбук, аўтамабіль Фольскваген Крафтэр, усе грашовыя сумы на рахунках у банках, пакінуць пад арыштам.

Арыштаваную нерухомасць і долі ў зямельных участках у Ждановічах і Ратамцы вызваліць з-пад арышту.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства