viasna on patreon

Улады працягваюць наступ на грамадства: хроніка палітычнага пераследу за 17 лютага Дапоўнена

2021 2021-02-17T11:45:57+0300 2021-02-18T08:13:59+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/carkva-novaja-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Царква "Новае Жыццё".

Царква "Новае Жыццё".

У Беларусі 17 лютага працягваюцца допыты грамадзян, ператрусы і іншыя формы пераследу. Праваабаронцы фіксуюць гэтую інфармацыю.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Раніцай 17 лютага ў Слаўгарадзе супрацоўнікі Следчага камітэту дапыталі мясцовую актывістку Aнжалiку Kaлатазiшвiлi. Найперш іх цікавіла інфармацыя аб тым, хто дапамог ёй аплаціць штрафы па адміністрацыйных судовых пастановах.


У менскую пратэстантскую царкву «Новае жыццё» уварваліся сілавікі. Яны спілілі царкоўныя дзверы. Пра гэта паведаміў у фэйсбуку Андрэй Кім.


У гомельскага фатографа Сяргея Лысенкі, які здымаў усе паслявыбарныя пратэсты, адбыўся ператрус па ўжо "народнаму" 342 арт. КК РБ (масавыя беспарадкі). Кіраваў ГУБАЗіК з удзелам АМАПу. Забралі ноўт і тэлефон, запытвалі пра журналістку Шчыракову і сайт "Гомельская вясна".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства