viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2021 2021-02-16T14:28:41+0300 2021-02-23T23:10:06+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць на сайце Беларускага Радыё Рацыя па любых са спасылак тут, альбо тут.

Анонс праграмы на 16 лютага:

Каментар: Праваабаронцы Марфе Рабковай дадалі новыя абвінавачванні, і цяпер ёй пагражае да 12 гадоў! Гэта адбылося неўзабаве пасля выхаду фільма “Тротил протеста”, паказанага на дзяржаўным тэлебачанні. Фільм прысвечаны нібы тэрарэстычнай арганізацыі, ў якой нібы паўдзельнічала Марфа. “Гэта спроба ачарніць не толькі Марфу, але і “Вясну”, — адзначае Валянцін Стэфановіч. Разам з ім прааналізуем фільм і разбярэмся, што там  недарэчнага.

Акрамя таго, КДБ папоўніла спіс тэрарытсаў на 17 новых імёнаў — сярод іх ёсць і тыя, хто ўзгадваецца ў фільме. Але гэта — парушэнне прэзумпцыі невінаватасці.

Крымінальны пераслед: Паглядзім прысуды, якія вынеслі на мінулым тыдні, а таксама звернем сваю ўвагу на справу палітвязня Арцёма Саўчука — якога асудзілі на чатыры гады калоніі за тое, што выкаціў пару калясак 10 жніўня каля станцыі метро Пушкінская ў Менску. “Я не разумею, як выбухі светашумавых гранат павінны былі расцэньвацца людзьмі як законнае патрабаванне разысціся”, — адзначае Максім, які быў на гэтым судовым працэсе.

Падзея: “Вясна” прэзентавала анлайн-выставу архіўных фотаздымкаў Чарнобыльскі шлях, Мінск, 30 верасня 1989 года”. Навошта ўзгадваць падзеі 30-гадовай даўніны і як нам гэта дапаможа ў сучаснасці? — шукайце адказы ў рубрыцы.

У музычных паўзах  паслухаем Lear — пад такім псеўданімам выступае спявачка Валерыя Суравіцкая, якая 15 лютага атрымала 15 сутак арышту за тое, што проста праспявала свае песні.

https://spring96.org/wp-content/uploads/2019/06/2021-02-16_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства