viasna on patreon

Заключэнне юрыстаў і экспертаў ПЦ «Вясна» па крымінальнай справе Дзмітрыя Лешчанкі па арт. 364, 366 і 218 КК

2021 2021-02-15T17:02:00+0300 2021-02-15T18:51:43+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudovaja-zala-002.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Заключэнне групы юрыстаў і экспертаў ПЦ "Вясна" па крымінальнай справе ў дачыненні да Лешчанкі Дзмітрыя Міхайлавіча, асуджанага па ч.1 арт. 366арт. 364ч.2 арт. 218 КК. Ён атрымаў пяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Пяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму — за пагрозы гвалту і падпалены хлеў падпалкоўніка міліцыі

26 лістапада Маскоўскі суд Мінска вынес прысуд Дзмітрыю Лешчанку па ч.1 арт. 366, арт. 364, ч.2 арт. 218 КК. Ён атрымаў пяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Кантэкст

У жніўні 2020 года ўдзельнікі мірных пратэстаў супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і выпадковыя людзі на вуліцы былі атакаваныя спецпадраздзяленнямі МУС з непрапарцыянальным ужываннем фізічнай сілы, спецсродкаў і зброі. Адносна некалькіх тысяч затрыманых былі паўсюль метанакіравана і арганізавана выкарыстаны катаванні і іншыя віды забароненага абыходжання.

Непасрэдна ў сувязі з дзеяннямі супрацоўнікаў МУС загінула не менш трох чалавек і забіта не менш аднаго. Такія дзеі і асобы, якія іх выконвалі (у асноўным - супрацоўнікі спецыяльных падраздзяленняў МУС - АМАП і СПБТ “Алмаз”) былі дэманстратыўна ўсхваленыя і падтрыманыя асобамі з вышэйшымі пасадамі ў дзяржаве, у тым ліку - Аляксандрам Лукашэнкам. Пераследу катаванняў не вядзецца, кіраўнікі падраздзяленняў МУС, якія дапусцілі ўчыненне масавых злачынстваў падначаленымі, не знятыя з пасадаў, а вінаватыя асобы як і раней выходзяць у форме без знакаў адрознення і ў масках на падаўленне пратэстаў і затрыманне дэманстрантаў. Такім чынам, катаванні і гвалт засталіся безпакаранымі, смерць людзей - без пераследу, а грамадзяне, затрыманыя за ўдзел у мірных пратэстах, зноў падвяргаюцца небяспецы стаць чарговымі ахвярамі катаванняў у аўтатранспарце спецслужбаў або ў памяшканнях раённых аддзелаў і ізалятараў МУС.

Грамадзяне, якія не знаходзяць і не назіраюць эфектыўнай абароны сваіх правоў і правоў ахвяр катаванняў з боку дзяржаўных інстытутаў - пракуратуры, Следчага камітэта і судоў, прымаюць рашэнне на самастойныя дзеянні, якія, на іх думку, набліжаюць або аднаўляюць справядлівасць.

Абставіны справы

Па прысудзе Дз. Лешчанка ноччу з 13 на 14 жніўня 2020 года па тэлефоне пагражаў ужываннем гвалту і знішчэннем маёмасці супрацоўніку міліцыі Лупічэнку В.А., а таксама ўвечары 14 жніўня з намерам падпаліў гаспадарчы будынак на тэрыторыі домаўладання пазначанага супрацоўніка.

Неглядзечы на адсутнасць прызнання Дзмітрыем Лешчанкам віны (той прызнаў толькі сам факт тэлефоннай размовы, падчас якой абурыўся біццём затрыманых супрацоўнікамі АУС), суд абаснаваў прысуд паказаннямі Д. Лешчанкі ў якасці падазраванага на папярэднім пераследзе, зместам дадзеных аператыўна-пошукавых мерапрыемстваў у памяшканні ІЧУ (запісам размовы Д. Лешчанкі з іншай асобай у камеры), паказаннямі пацярпелага Лупічэнкі В.А. і яго жонкі.

Абвінавачанаму вынесена пакаранне: па ч. 2 арт. 218 КК - 4 гады пазбаўлення волі, па арт. 364 КК - 4 гады пазбаўлення волі, па ч.1 арт. 366 КК - 2 гады пазбаўлення волі, канчаткова - 5 год пазбаўлення волі ў ВК на ўмовах узмоцненага рэжыму.

Мы, юрысты і эксперты ПЦ “Вясна”, адзначаем, што прысуд адносна Д. Лешчанкі ў частцы асуджэння па арт. 364 і ч.1 арт. 366 супярэчлівы, юрыдычна не вывераны і патрабуе адмены ў адпаведнасці з нацыянальным заканадаўстваў з спыненнем крымінальнай справы. Разам з тым, адпаведныя дзеянні абвінавачанага ў выпадку іх доказу у любым выпадку не падпарадкоўваюцца ахове арт. 19 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах адносна свабоды меркаванняў і іх выказванняў. Дзеянні абвінавачанага у частцы падпальвання у выпадку іх доказу таксама не падпарадкоўваюцца абароне пазначанай нормы, іх учынення абвінавачаным у адпаведнасці з прадстаўленымі доказамі верагодна, а таму, праз адзначэнне празмернага характару санкцый і падкрэслівання на палітычны характар пераследу, мы, правааборнцы і юрысты, адзначаем, што ажжыцяўленне сваіх правоў павінна быць выключна мірным у адсутнасці крайняй неабходнасці і неабходнай абароны.

Права на свабоднае выказванне свайго меркавання і яго дапушчальныя абмежаванні

У адпаведнасці з Пактам:

  1. Кожны чалавек мае права без перашкод прытрымлівацца свайго меркавання.
  2. Кожны чалавек мае права на свабоднае выказванне свайго меркавання; гэта права ўключае свабоду шукаць, атрымліваць і распаўсюджваць усялякую інфармацыю і ідэі, незалежна ад дзяржаўных межаў, вусна, пісьмова або праз сродкі друку, або мастацкіх формаў выказвання, або іншымі спосабамі на свой выбар.
  3. Карыстанне прадугледжанымі ў пункце 2 гэтага артыкула правамі накладае асаблівыя абавязкі і асаблівую адказнасць. Яно можа быць, адпаведна, спалучана з некаторымі абмежаваннямі, якія, аднак, павінны быць вызначаны законам і з’яўляцца неабходнымі:

а) для павагі правоў і рэпутацыі іншых асоб;
б) для абароны дзяржаўнай бяспекі, грамадскага парадку, здароўя або маральнасці насельніцтва.

Йоханэсбургскія прынцыпы ў абароне націянальнай бяспекі, свабоды выказвання меркавання і дасягальнасці інфармацыі прадугледжваюць, што мірнае ажыццяўленне права на свабоду выказвання меркавання не павінна разглядацца як пагроза нацыянальнай бяспецы або падпарадкоўвацца абмежаванням або пакаранню. Ніхто не можа быць пакараны за крытыку або абразу нацыі, дзяржавы або яе сімвалаў, урада, дзяржаўных ведамстваў або дзяржаўных і грамадскіх дзеячаў, а таксама замежнай нацыі, дзяржавы або яе сімвалаў, урада, дзяржаўных ведамстваў або дзяржаўных і грамадскіх дзеячаў, калі толькі гэтая крытыка або абраза не напраўлены на падстракальніцтва да гвалтоўнай дзейнасці або можа выклікаць такую дзейнасць.

Мы лічым, што падствай супрацьпраўнага характару выказвання меркавання часта з’яўляецца адсутнасць у сучаснай Беларусі спрыяльнага асяроддзя для выказвання меркаванняў на падствае роўнасці выказвання меркаванняў. Аднак, недапушчальным з’яўляецца гвалт (куды ўключана і прынясенне несімвалічнах пашкоджванняў маёмасці), пагроза гвалтам або несімвалічным пашкоджваннем або знішчэннем маёмасці, калі гэта не звязана з супрацьпраўнымі дзеяннямі пацярпелага.

Пацярпелы Лупічэнка з’яўляецца в.а. начальніка аддзялення першапачатковай падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі вучэбна-страявых падраздзленняўЦэнтра павышэння кваліфікацыі кіруючых супрацоўнікаў і спецыялістаў Дэпартамента аховы МУС, сведкаў пра яго непасрэдны ўдзел у актах забароненага абыходжання з затрыманым у абвінавачанага не было.

Падпальванне гаспадарчага будынку ва ўмовах высокай шчыльнасці гарадской забудоўлі (знаходзіцца на ўчастку ў 600 кв.м, знаходзіцца каля жылога дома) сапраўды стварае пагрозу пашкоджання або зніўчэння пажарам як будынка, так і жылога дома, значыцца - пагражае жыццю і здароўю нявызначанага кола асобаў.

Парушэнне нацыянальнага закона

Наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці, выкананыя агульнанебяспечным спосабам або выкліканыя пашкоджанні ў буўным памеры, караюцца абмежаваннямі свабоды на тэрмін да пяці год або пазбаўленнем свабоды на тэрмін ад трох да дзесяці год (ч.2 арт. 218 КК).

Гвалт або пагроза гвалту адносна супрацоўніка органаў унутраных спраў або яго блізкіх у мэтах перашкоды яго законнай дзейнасці або прымус да змены характару гэтай дзейнасці ці то з помсты за выкананне службовай дзейнасці караюцца арыштам, або абмежаваннем свабоды на тэрмін да пяці год, або пазбаўленнем свабоды на тэрмін да шасці год (арт. 364 КК).

Гвалт або пагроза гвалту, знішчэнне або пашкоджванне маёмасці адносна службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, або іншай асобы, якая выконвае грамадзянскі абавязак па ахове грамадскага парадку або спыненню правапарушэнняў, або іх родных у мэтах перашкоды законнай дзейнасці або прымуса да змянення характара гэтай дзейнасці ці то з помсты за выкананне службовай дзейнасці караюцца спагнаннем, або выпраўленчымі работамі на тэрмін да двух год, або арыштам, або абмежаваннем свабоды на тэрмін да пяці год, або пазбаўленнем свабоды на тэрмін да пяці год (ч.1 арт. 366).

Прысудам вызначана, што мэтай зварота абвінавачанага да пацярпелага было паведаміць пацярпеламу сваю ацэнку падзей у Беларусі, у прыватнасці - гвалту адносна затрыманых з боку супрацоўнікаў АУС, т.б. - іх незаконных дзеянняў. Пагроз або не вымаўлялася (у адпаведнасці з пазіцыяй абвінавачанаг ў судзе), або яны былі абстрактна звязаны з памылковай прыналежнасцю пацярпелага да ліку асоб, якія парушалі закон, як вынік прыналежнасці пацярпелага да АУС, супрацоўнікі якіх нечакана для вялікай колькасці людзей выступілі ў тыя дні ў няякаснай ім манеры злачынцаў, якія груба і цынічна парушалі абсалютныя правы грамадзян - не быць катаванымі і не быць пад забароненымі відамі абыходжання. Такім чынам, не вызначана, каб пагрозы выказваліся ў мэтах перашкоды законнай дзейнасці пацярпелага або прымусу яго да змянення характару гэтай дзейнасці або, як высветліў суд - з помсты за выкананне службовай дзейнасці: абвінавачаны не ведаў пра характар законнай дзейнасці пацярпелага і не мог ёй перашкодзіць, прымусіць змяніць яе характар. Пагрозы па той самай падставе не маглі быць помстай за выкананне службовай дзейнасці - яна не была звязана з аховай грамадкага парадку, як памылкова пазначыў суд у прысудзе.

Таксма гэтыя пагрозы не былі выказаны адносна службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі - яны былі вымаўлены па-за працоўным часам па асабістым тэлефоне пацярпелага.

Пагрозы і далейшыя дзеянні не былі звязаны з самім фактам прыналежнасці пацярпелага да АУС, бо да ўздыму міліцэйскага гвалту пасля 9 жніўня 2020 года абвінавачаны не прад’яўляў ніякіх прэтэнзій да пацярпелага і не выказваў ніякіх пагрозаў.

Адпаведна з тлумачэннем Пленума Вярхоўнага Суда, пад выкананнем абавязкаў па ахове грамадскага парадку супрацоўнікам міліцыі, …варта разумець выкананне ім паставой або патрульнай службы на вуліцах і ў грамадскіх месцах, падтрымання парадку падчас правядзення дэманстрацый, мітінгаў, відовішчаў, спартыўных мерапрыемстваў і іншых масавых мерапрыемстваў, падчас ліквідацыі вынікаў аварый, грамадскіх або стыхійных няшчасцяў, сыпненне супрацьпраўных пасягальніцтваў. Пад ажжыцяўленнем службовай дзейнасці варта разумець дзеянні любой асобы, якая ўваходзіць у кола яго службовых абавязкаў, што вынікаюць з трудавога дагавора з дзяржаўнымі, кааператыўнымі або іншымі зарэгістрыраванымі ва ўстаноўленым парадку прадпрыемствамі або арганізацыямі, дзейнасць якіх не пярэчыць сучаснаму заканадаўству.

Такім чынам, дзеянні абвінавачанага памылкова кваліфіцыраваныя па арт. 364 і ч.1 арт. 366 КК.

Таксама суд памылкова прыйшоў да выніка пра наяўнасць у дзеяннях абвінавачанага матыву варожасці адносна сацыяльнай групы - супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Па меркаванні суда, “супрацоўнікаў праваахоўных органаў варта разглядаць як асобную сацыяльную групу, паколькі яны маюць сацыяльна важныя прызнакі, якія звязаныя з прыналежнасцю да пэўнай прафесіі, выконваюць важную ролю ў жыцці дзяржавы”. Прысуд па частцы ўчынення абвінавачаным падпальвання гаспадарчага будынку юрыстамі і экспертамі ПЦ “Вясна” не ацэньваецца, бо поўнага маніторынгу судовага паседжання назіральнікамі не здзяйснялася, а пазіцыя абвінавачвання і абароны ў прысудзе апісаны схематычна. Пазіцыя абвінавачанага ў працэсе пераследу і разгляду справы мянялася, і гэтыя змены або былі недастаткова пераканаўча абаснаваныя абвінавачаным, або гэтыя абаснаванні не былі цалкам адлюстраваныя ў прысудзе. Тлумачэнні абвінавачанага у сувязі з наяўнасцю ў матэрыялах справы вынікаў слухавога кантроля - зафіксаванага на аўдыёзапісы і ў пратаколе размовы, падчас якой той паведамляе іншай асобе “я міліцыянту адрыну падпаліў”, не ўпэўніваюць у шчырасці абвінавачанага. На фоне гэтага, разважанні адносна даказанасці дзеяння іншымі крымінальна-прававымі сродкамі губляюць усялякі сэнс: у адпаведнасці з Кіраўніцтвам па азначэнні паняцця “палітычны вязень”, палітычным вязнем не прызнаецца асоба, якая:

  • зрабіла гвалтоўнае правапарушэнне супраць асобы за выключэннем выпадкаў неабходнай абароны або апошняй неабходнасці;
  • зрабіла злачынства супраць асобы або маёмасці на падставе нянавісці або заклікала да гвалтоўных дзеянняў па нацыянальнай, этнічнай, расавай, рэлігійнай або іншай прыкмеце.

“Важным крытэрыям з’яўляецца даклдна негвалтоўны характар ажыццяўлення абароны правоў чалавека і асноўных свабод. У дадзеным кантэксце гаворка ідзе пра гвалт у шырокім сэнсе, што ўключае не толькі намаганне нанесці фізічную перашкоду любой асобе, але таксама і дзеянні, якія накіраваны на знішчэнне або перашкоду маёмасці. Хаця варта ўлічваць, што да гэтага не падыходзяць выпадкі выкарыстання “адказнага” гвалту, якія былі справакаваныя першапачатковым непрапарцыянальным выкарыстаннем фізічнай сілы, спецсродкаў або зброі, пры тым, што ў дзеяннях абвінавачанага адсутнічала задума прычынення несімвалічнай матэрыальнай шкоды або пашкоджання каму-небудзь”.

Вынікі

Такім чынам, крымінальны пераслед Д. Лешчанкі ажжыцяўляўся па частцы асуджэння па арт. 364 і ч.1 арт. 366 палітычна матывавана, з выкарыстаннем непрапарцыянальных пакаранняў. Вынікі разгляду справы па частцы абвінавачвання ў пашкоджанні маёмасці прыводзяць да выніка пра гвалтоўны - звязаны з несімвалічным пашкоджаннем маёмасці характар дзеянняў абвінавачанага, што несумяшчальна з правамерным ажыццяўленнем сваіх правоў і свабод.

У сувязі з выказаным, мы, юрысты і эксперты ПЦ “Вясна”, устрымліваемся ад прызнанняДзмітрыя Лешчанкі палітвязнем.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства