Былы старшыня Белтэлерадыёкампаніі ўтрымліваецца пад вартай у менскім сьледчым ізаляраты (Радыё Свабода).

2004 2004-02-17T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Супрацоўнікі пракуратуры пакуль не кажуць, ці лічыцца Ягор Рыбакоў арыштаваным.
Крымінальную справу на былога старшыню тэлерадыёкампаніі расьсьледуе пракуратура Беларусі. Пакуль вядзецца сьледзтва, праваахоўчыя органы не камэнтуюць, якая падстава для затрыманьня Ягора Рыбакова. Але, паводле неафіцыйных крыніцаў, звароты супрацоўнікаў кампаніі ў праваахоўчыя органы маглі падштурхнуць сьледчых для праверкі фінансавай дзейнасьці старшыні кампаніі.

Праз паўгоду пасьля прыходу Ягора Рыбакова сябры прафбюро Дырэкцыі пэрспэктыўнага вяшчаньня, якое аб’ядноўвала ўсіх творчых супрацоўнікаў Беларускага тэлебачаньня, скіравалі ліст у шэраг структураў з патрабаваньнем зьняць спадара Рыбакова з займанай пасады. Ганна Арцюшкевіч працавала ў той час журналісткай на БТ:

(Арцюшкевіч: ) “Мы зьвярталіся ў афіцыйныя структуры з патрабаваньнем зьняць з пасадаў Рыбакова і шэраг афіцыйных асобаў з прычыны непрафэсіяналізму. Патрабавалі правесьці праверку эканамічна-фінансавай дзейнасьці кіраўніцтва, бо мы ўжо бачылі злоўжываньні. Мы патрабавалі ўтварыць назіральную раду, як гэта прынята ў цывілізаваных краінах, калі ствараецца грамадзкае тэлебачаньне. Але галоўнае патрабаваньне — гэта праверка фінансавай дзейнасьці. Няма сумневу, улады ведалі аб злоўжываньнях і маглі яшчэ тады гэта спыніць. Нездарма кіраўніцтва кампаніі пачало пазбаўляцца ад тых супрацоўнікаў, якія мелі вялікі досьвед працы на тэлебачаньні. Усе злоўжываньні былі відавочныя”.

Пасьля службовага расьсьледаваньня ўсе падпісанты ліста былі звольненыя з працы. Звольненыя журналісты лічаць, што адстаўка Ягора Рыбакова выкліканая не фінансавымі парушэньнямі зь ягонага боку, а нейкімі іншымі прычынамі. На іх думку, крымінальную справу маглі распачаць і раней.

Сьледчы аддзелу ў справах карупцыі зранку пачаў допыт былога старшыні тэлерадыёкампаніі. На гэты момант допыт яшчэ ня скончыўся. Хутчэй за ўсё спадару Рыбакову высунуць абвінавачаньне ў злоўжываньні службовым становішчам і ў фінансавых махінацыях.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international