viasna on patreon

Спіс затрыманых на канцэрце "Разбітае сэрца пацана". 59 затрыманых змясцілі ў ІЧУ Жодзіна Дапоўнена

2021 2021-02-15T13:00:00+0300 2021-02-15T14:31:32+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/rsp-smaliavichy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Позна вечарам 13 лютага на базе адпачынку "Огонёк" у пасёлку Сокал Смалявіцкага раёна супрацоўнікамі АМАПу былі затрыманыя ўдзельнікі і гледачы канцэрту беларускіх гуртоў РСП ("Разбітае сэрца пацана"), Panska Moc і Ok-Band.

У дачыненні да затрыманых складзеныя пратаколы. Затрыманне праводзіў АМАП. Да Смалявіцкага РАУС многія затрыманыя дабіраліся на ўласных аўтамабілях у суправаджэнні амапаўцаў, паведамляе БелаПАН.

Усяго на канцэрце было затрымана 68 чалавек. Па інфармацыі МУС, дзесяць чалавек адпусцілі (непаўналетніх і тых, у каго на ўтрыманні малалетнія).

Да суда 59 затрыманых былі перавезеныя ў ІЧУ Жодзіна. Калі і як пройдуць суды на імі — пакуль невядома.

Праваабаронцам вядомыя наступныя прозвішчы затрыманых:

  1. Аляксееў Аляксей Дзмітрыевіч (ІЧУ Жодзіна)
  2. Аляксеева Дар'я Дміева (ІЧУ Жодзіна)
  3. Анісеня Юлія Аляксандраўна, 1984 (Смалявіцкае РАУС, ІЧУ Жодзіна)
  4. Андрэева Вольга Аляксандраўна, 1983 (Смалявіцкае РАУС, ІЧУ Жодзіна)
  5. Антонаў Васіль Іванавіч (ІЧУ Жодзіна)
  6. Антонава Святлана Канстанцінаўна (ІЧУ Жодзіна)
  7. Арцюшэнкава Алеся Валер'еўна, 1985 (Смалявіцкае РАУС, ІЧУ Жодзіна)
  8. Баруценка Валерый Леанідавіч (ІЧУ Жодзіна)
  9. Воўк Дзмітрый Уладзіміравіч (ІЧУ Жодзіна)
  10. Воўк Рыта Леанідаўна (ІЧУ Жодзіна)
  11. Высоцкі Арцём Вячаслававіч (ІЧУ Жодзіна)
  12. Геўрасёў Вячаслаў Васільевіч (ІЧУ Жодзіна)
  13. Гарадніцкі Павел, актор, удзельнік гурта "РСП" (ІЧУ Жодзіна)
  14. Грыгаровіч Іван Іванавіч, 1967 (ІЧУ Жодзіна)
  15. Грыгаровіч Таццяна Валер'еўна, 1970 (ІЧУ Жодзіна)
  16. Грыгаровіч Радаслаў Іванавіч, 1999 (ІЧУ Жодзіна)
  17. Гурыновіч Арцём Анатольевіч, 1987 (ІЧУ Жодзіна)
  18. Давідовіч Інга Валер'еўна (ІЧУ Жодзіна)
  19. Давідовіч Сяргей Сяргеевіч (ІЧУ Жодзіна)
  20. Доль Анастасія Аляксандраўна, менеджэрка (ІЧУ Жодзіна)
  21. Дубік Валерый (Смалявіцкае РАУС, ІЧУ Жодзіна)
  22. Захаркевіч Сцяпан Артуравіч (ІЧУ Жодзіна)
  23. Іваноў Сяргей Леанідавіч (ІЧУ Жодзіна)
  24. Казакоў Аляксандр Аляксеевіч (ІЧУ Жодзіна)
  25. Казакова Алена Ігараўна (ІЧУ Жодзіна)
  26. Карпенка Дар'я (ІЧУ Жодзіна)
  27. Карпенка Алег (ІЧУ Жодзіна)
  28. Кірпічонак Іван Віктаравіч (ІЧУ Жодзіна)
  29. Кібар Віктар
  30. Кавалёў Аляксандр Валер'евіч (ІЧУ Жодзіна)
  31. Калыхматаў Сцяпан Сцяпанавіч (ІЧУ Жодзіна)
  32. Котаў Іван Уладзіміравіч (ІЧУ Жодзіна)
  33. Котава Таццяна Уладзіміраўна (ІЧУ Жодзіна)
  34. Лагодзіч Данііл (ІЧУ Жодзіна)
  35. Лагодзіч Юлія
  36. Ладысева Ганна Сяргееўна (ІЧУ Жодзіна)
  37. Лепяшынскі Уладзіслаў, спявак (ІЧУ Жодзіна)
  38. Марціновіч Дзяніс Канстанцінавіч (ІЧУ Жодзіна)
  39. Міхайлава Юлія Алегаўна (ІЧУ Жодзіна)
  40. Міцкевіч Сяргей Уладзіміравіч, 1992 (ІЧУ Жодзіна)
  41. Моўчан Аляксей Аляксандравіч (ІЧУ Жодзіна)
  42. Осіпчык Андрэй (ІЧУ Жодзіна)
  43. Пяхота Андрэй Мікалаевіч (ІЧУ Жодзіна)
  44. Пяхота Дзмітрый Міхайлавіч (ІЧУ Жодзіна)
  45. Пяхота Алена Уладзіміраўна (ІЧУ Жодзіна)
  46. Пяхота Таццяна Аляксандраўна (ІЧУ Жодзіна)
  47. Пракапенка Жанна (ІЧУ Жодзіна)
  48. Птушка Дзяніс Уладзіміравіч (ІЧУ Жодзіна)
  49. Пугачоў Георгій (ІЧУ Жодзіна)
  50. Разанава Наталля Аляксандраўна (ІЧУ Жодзіна)
  51. Раўкач Мікалай Канстанцінавіч (ІЧУ Жодзіна)
  52. Сінішын Іван Аляксандравіч (ІЧУ Жодзіна)
  53. Скіба Віктар Уладзіміравіч (ІЧУ Жодзіна)
  54. Салаўцоў Аляксандр (ІЧУ Жодзіна)
  55. Суравіцкая Валерыя (Lear, спявачка) (ІЧУ Жодзіна)
  56. Тарасенка Дзяніс, акцёр, удзельнік гурта "РСП" (ІЧУ Жодзіна)
  57. Трыфанава Юлія (Жодзіна)
  58. Французаў Аляксандр Аляксандравіч, 1987 (ІЧУ Жодзіна)
  59. Хмяльніцкая Маргарыта (ІЧУ Жодзіна)
  60. Чаркасаў Андрэй Аляксандравіч, 1992 (Жодзіна)
  61. Шастаковіч Сяргей Валер'евіч (ІЧУ Жодзіна)

Інфармацыя будзе дапаўняцца. 

У 14:22 прэс-служба МУС паведаміла, што ўсяго было затрымана 68 чалавек, уключаючы непаўналетніх. Паводле інфармацыі ведамства, на дарослых складзеныя пратаколы за парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў па арт. 23.34 КаАП, а ў дачыненні да бацькоў затрыманых падлеткаў праводзіцца праверка па факце невыканання імі абавязкаў па выхаванні дзяцей. На дадзены момант дзесяць чалавек адпусцілі (непаўналетніх і тых, у каго на ўтрыманні малалетнія), з астатнімі праводзіцца разбіральніцтва.

"Вядома, што ўдзельнікі "канцэрта" ўжывалі спіртное, адна з дзяўчат магла знаходзіцца ў наркатычным ап'яненні (дастаўлена на медагляд)", — напісала прэс-служба, не чакаючы вынікаў медагляду.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства