viasna on patreon

“Цынічная выява ў выглядзе бусла" і эстэтыка платоў. Суд над скідзельскай мастачкай і яе памочнікам

2021 2021-02-11T12:18:45+0300 2021-02-11T12:21:54+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/paltavec-apanasovich-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Апанасовіч і Крысціна Палтавец. Фота: Гарадзенская вясна

Андрэй Апанасовіч і Крысціна Палтавец. Фота: Гарадзенская вясна

У судзе Гарадзенскага раёна працягваецца разгляд крымінальнай справы жыхароў Скідзеля Крысціны Палтавец і Андрэя Апанасовіча. Абодвух вінавацяць паводле артыкулу 341 КК РБ (Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці).

Справу разглядае старшыня Гарадзенскага раённага суду Ганна Чылека. Дзяржабвінаваўца -пракурор Марына Цярэшка.

Па інфармацыі “Гарадзенскай Вясны”, у справе фігуруе каля 20 розных эпізодаў. Пачынаючы з канца жніўня і да 21 снежня 2020 года мастачка Крысціна Палтавец у розных месцах Скідзеля, а таксама на прыпынках і мастах Гарадзенскага раёну, у вёсках і мястэчках Саволеўка, Бірулічы, Сухаўляны, Абухава, Азёры выконвала мастацкія малюнкі з рознымі выявамі. Пры тым ніякіх гвалтоўных заклікаў ці непрыстойнасцяў яна не малявала. Наадварот, мастачка нават замалявала некалькі нецэнзурных напісаў на аб’ектах.

Скрыншот з відэа МУС
Скрыншот з відэа МУС.

Палтавец позна ўвечары ездзіла пераважна на ровары ў розныя кропкі згаданых месцаў і рабіла разнастайныя выявы буслоў, катоў, дзяўчын з бел-чырвона-белымі валасамі, герба “Пагоні”, бел-чырвона-белая ялінкі, былі таксама напісы салідарнасці “Жыве Беларусь!”, “Далучайся!”, “Я выхожу”, выява Рамана Бандарэнкі.

З канца восені ў некаторыя месцы Палтавец падвозіў на сваёй асабістай машыне Андрэй Апанасовіч. Так у снежні яны здзейснілі тры супольныя выезды, пры тым Апанасовіч толькі падвозіў Палтавец, але не дапамагаў ёй у маляванні.

Агулам абодвум абвінавачаным налічылі 596 рублёў 21 капейку – на гэтую суму нібыта былі нанесеныя страты розным дзяржаўным прадпрыемствам і ўстановам. Гэтая сума выплачана абвінавачанымі яшчэ да суду.

10 снежня у працэсе прайшоў допыт абвінавачаных. Пракурор Цярэшка доўга зачытвала пералік эпізодаў справы з характэрнымі фармулёўкамі кшталту “циничное изображение в виде аиста”, “чем существенно снизила эстетические характеристики стены забора” і т. п.

Сёння, 11 лютага, у судзе адбываецца допыт сведак па справе.

Будзе дапоўнена.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства