viasna on patreon

Гародня: судзяць гарадзенца, які выступіў супраць “антывандалаў” Дапоўнена

2021 2021-02-08T12:12:46+0300 2021-02-12T19:00:43+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pilec-sud-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У судзе над Васілём Пільцом

У судзе над Васілём Пільцом

У судзе Кастрычніцкага раёна Гародні 8 лютага пачынаецца разгляд крымінальнай справы мясцовага жыхара Васіля Пільца. Ён абвінавачваецца па частцы 1 артыкула 339 Крымінальнага кодэксу (Хуліганства). Нібыта 14 снежня мінулага года штурхануў агрэсіўных прыхільнікаў Аляксандра Лукашэнкі, які правакавалі яго на падобныя дзеянні.

Справу разглядае Дзмітрый Кедаль. Дзяржаўны абвінаваўца – памочнік пракурора Алена Пронька.

Маніторынг судовага пасяджэння ажыццяўляе праваабаронца Раман Юргель.

Пацярпелыя па справе Вольга Бондарава і Аляксандр  Галахаў.

Індывідуальны прадпрымальнік Васіль Пілец быў затрыманы 20 снежня і ўзяты пад варту. Да суда ўтрымліваўся ў Гарадзенскай турме.

Судовае следства пачынаецца з допыту абвінавачанага, пацярпелых, даследаванне доказаў. Дзяржабвінаваўца зачытвае абвінавачванне:  Васіль Пілец аказаў гвалт у дачыненні да Галахава і Вольгі Бондаравай, штурхнуў іх, хапаў іх за вопратку, штурхаў, сарваў маску, тым самым прычыніў пацярпелым фізічны боль.

У судзе дапытваюць пацярпелага Аляксандра Галахава.

Галахаў распавядае, што ўдзельнічае ў руху “Антывандал” разам з Вольгай Бондаравай, займаюцца ліквідацыяй незарэгістраванай сімволікі. 14 снежня на тратуары зафарбоўвалі б-ч-б сцягі на Альшанцы:

"Вольга здымала на тэлефон, як я зафарбоўваю. Пілец з дзіцем і сабакам, падышоў, мяне адштурхнуў, нецэнзурна выказваўся, штурхнуў, спрабаваў выбіць тэлефон, спрабаваў за шыю схапіць Вольгу. Я заступіўся, тады ён адпусціў Вольгу, а з мяне сарваў маску, быў пры гэтым агрэсіўным, штурхнуў мяне і разліў фарбу… Пілец сказаў, што вы, лукашысты, ўсіх дасталі...”

Распавядае, што быў адзін штуршок.

Пракурор: "З чым звязана такое стаўленне да вас?

- З-за палітычных поглядаў, нянавісцю да нас. Збіцця, траўмаў не было, а маральная, псіхалагічная траўма была. Пагрозы былі, што вас лукашысты ўсіх знойдуць. "

Пытаецца адвакат:

-Якім чынам і калі ўступілі ў рух “Антывандал”, дзе ён зарэгістраваны?

- Не ведаю. Я за тое, каб не было незарэгістраваных надпісаў нідзе.

- А рух "Антывандал" зарэгістраваны?

- Не ведаю. Акцыю 14 снежня ні з кім не ўзгадняў. Зафарбавалі былі два сцягі каля дома па вул. Альшанка, 50.

Вольга Бондарава заявіла ў судзе, што яна з’яўляецца арганізатарам акцыі “Антывандал”, па ўзгадненні з ідэалагічным упраўленнем аблвыканкама і мясцовай міліцыі.

Суд Кастрычніцкага раёна Гродна.

Допыт пацярпелай Вольгі Бондаравай.

Бондарава распавядае пракурору, што беспрацоўная, займаецца грамадскай дзейнасцю. Знаёмая з Галахавым па дзяржаўных мерапрыемствах у Гродне і руху “Антывандал”. Кажа, што, пра рух вядома ўладам, пра яго пісала “Гарадзенская праўда”, што мела зносіны з начальнікам упраўлення па ідэалогіі аблвыканкама. Паабяцалі садзейнічанне. У міліцыю звяртаемся за дапамогай, здымаем налепкі з прыпынкаў.

Суддзя: "А дазвол на такую дзейнасць маецца?

- Не, мы незарэгістраваныя.

14 снежня Пілец з дзіцем і сабакам падышоў, спытаў хто псуе асфальт, хто дазволіў зафарбоўваць?

Агрэсіўна казаў аб тым, што "за такіх …бацек забіваюць, а жанчын у турмы саджаюць!. Я навяла мабільны тэлефон на Пільца і стала здымаць. Пілец адштурхнуў Галахава, схапіў мяне за шыю, левай рукой, і заціснуў пад плячо, затым адпусціў. Я спалохалася".

Вольга кажа, што выклікала міліцыю адразу ж, што Пілец мае антыдзяржаўную пазіцыю і так сябе паводзіць не толькі ў дачыненні да нас, але і да палітыкі дзяржавы.

Вольга кажа адвакату:

“Мяркую, што Пілец ішоў з гвалтоўнымі намерамі да нас, ягоныя дзеянні ён накіраваў на нас, у сувязі з тым, што мы зафарбоўвалі б-ч-б сцягі. У той дзень, 14 снежня мы разам са следчымі, операмі, СК, міліцыяй збіралі дадзеныя з відэакамер бліжэйшых дамоў.

У судмедэкспертызу мяне накіравала міліцыя, але не было зафіксавана сінякоў, гематом, нічога не ўсталяваў эксперт.

Суддзяпытаецца, ці адчувалі фізічную боль?

 -Так, балела шыя.

Адвакат пытаецца, чаму ў пратаколе не пазначана, што Пілец схапіў вас і заціснуў пад локаць?

- Я не палічыла важным тады пісаць і ў заяве, і ў пратаколе СК, бо была ў шоку.

Наконт кампенсацыі маральнай шкоды Бондарава і Галахаў сказалі, што назавуць суму пазней.

Дапытваюць Кацярыну Пілец, жонку адвінавачваемага, якая знаходзіцца ў дакрэтным адпачынку

Кажа, што пра інцыдэнт даведалася ад сына, які прыйшоў з вуліцы ў вымазанай фарбай куртцы, які выгуляў сабаку. Сын не разумее, чаму тата ў турме і за што. Сына следчы дапытваў. 14 снежня ўвечары міліцыя прыходзіла, тэлефанавала, мужа не было дома, мы усе напалохаліся…

Праз дзень муж паехаў у Кастрычнік РАУС, там яго затрымалі на 3 сутак спачатку. Кацярына кажа, што былі здзіўленыя, што міліцыя прыйшла і куртка вымазаная ў фарбу.

У другой палове дня пачаўся допыт Васіля Пільца.

Кажа, што 14 снежня выйшаў на шпацыр з сынам і з сабакам. Сабака пацягнула дзіця, той упаў на пешаходную дарожку і запэцкаўся ў фарбу. Убачыўшы наперадзе дваіх пайшоў зрабіць заўвагу, навошта фарбуюць ходнікі. Бондарава стала здымаць мяне на мабілу.

“Сказаў ёй, каб не здымала. Яна не рэагавала, я спрабаваў прыбраць яе руку з тэлефонам, каб не здымала. Падбег Галахаў, я яго адштурхнуў, затым адштурхнуў пакет з фарбай. Пацярпелы Галахаў узяў мяне за куртку, а я адхіліў руку Бондаравай з тэлефонам. Маска з Галахава спаўзла. Бондараву за шыю не захопліваў. Маску не зрываў з Галахава. У іх гэта не першыя інцыдэнты, яны своеасаблівыя людзі. Я выклікаў у іх непрыязнае стаўленне з-за зробленай заўвагі. Маральных пакут Бондаравай і Галахаву я не прыносіў. Ішоў разабрацца, чаму дзіця запэчцкала рукаў… Шмат іншых дзяцей таксама запэцкаліся гэтай фарбай".

Васіль Пілец сам пад'ехаў у Кастрычніцкага РАУС добраахвотна, бо не разумеў, навошта міліцыя прыходзіла да яго дадому.

Наступнае пасяджэнне прызначанае на 12 лютага на 14-30.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства