Ператрусы ў Пінску і Мінску. Хроніка пераследу 8 і 7 лютага Дапоўнена

2021 2021-02-08T12:03:25+0300 2021-02-09T08:31:36+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/peratrus-5.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

8 лютага праваабаронцы "Вясны" працягвае фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў. 

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Ліда

Сяргей Калошка з Ліды не выйшаў з мясцовага РАУС, куды быў выкліканы супрацоўнікам міліцыі Рабушкам. Ён патэлефанаваў на працу і паведаміў, што затрыманы да суда. Мяркуецца, што на мужчыну быў складзены пратакол па артыкуле 23.34 КаАП, бо Сяргей Калошка быў у зале суда на разглядзе справы Вітольда Ашурка.

Мінск

Як паведамляе Еўрарадыё, у Мінску затрымалі журналістаў "Белсата" Любоў Лунёву і Дзмітрыя Солтана. Цяпер яны знаходзяцца на Акрэсціна. Прычыны затрымання пакуль не вядомыя.

"Сёння ўдзень іх тэлефоны былі недасяжныя, паводле папярэдняй інфармацыі, затрымлівалі журналістаў працаўнікі Савецкага РУУС", — паведамляе "Белсат". 

На працы 8 лютага была затрыманая Алеся Сердзіч.

У 6.50 раніцы міліцыя прыйшла да Сяргея Аўцова з ператрусам па месцы жыхарства. Пасля ператрусу Сяргей і яго брат Юрый Драздоўскі былі затрыманыя. Прычыны затрымання пакуль невядомыя.

Чытачы паведамляюць тэлеграм-каналу "МотолькоПомоги" пра затрыманне ў Мінску як мінімум дваіх мужчын па вуліцы Брылеўская, 11. 

"Затрымлівалі людзі ў цывільным, без усялякіх апазнавальных знакаў", - адзначаецца ў паведамленні. 

Пінск

8 лютага ў Пінску прайшлі вобшукі па месцы жыхарства як мінімум ў двух чалавек. Пра гэта паведамляе Белсат.

Да кіраўніка Пінскай арганізацыі БСДП (Грамада) Веранікі Івановай сілавікі прыйшлі з ператрусам раніцай 8 лютага, піша media-polesye.by 
Па словах праваабаронцы, з хаты нічога не забралі. Хоць ёй вядома, што ў некалькіх сябраў "Грамады" , у якіх таксама прайшлі ператрусы, канфіскавалі ноўтбукі, тэлефоны.
Вераніка Іванова вядомая на Палессі сваёй актыўнай жыццёвай пазіцыяй. Яна адкрыта гаварыла аб неабходнасці пераменаў у краіне падчас акцый пратэсту ў Пінску, за што яе не аднойчы затрымлівалі і судзілі па артыкуле 23.34 Каап РБ за ўдзел ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах.


Мінск

У Мінску 7 лютага былі затрыманыя Сава Даліннік, Валерыя Каламіец, Дзіяна Казак

Гродна

Лабачову Алену міліцыя забрала прама з месца працы і адвезла ў Ленінскі РАУС. Якія падставы былі для затрымання жанчыны - пакуль невядома.

Навагрудак

У Навагрудскім музеі 7 лютага затрымалі пэнсіянэра Віктара Мацкевіча, а дома ў яго правялі агляд: канфіскавалі тэлефон і бела-чырвона-белы сцяг, які вісеў у яго на вакне. На мужчыну склалі пратакол па арт. 23.34 КаАП і пакінулі ў ізалятары да суда.

Інфармацыя будзе дапаўняцца

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства