Да 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Суд вынес прысуды пяці мінчукам, якія пашкодзілі машыну жонкі міліцыянта

2021 2021-02-03T11:37:08+0300 2021-02-03T11:53:12+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sud_minsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суд Мінскага раёна 3 лютага вынес прысуды па крымінальнай справы супраць пецярых мінчукоў, затрыманых 29 верасня у Баравой. Іх усіх абвінавацілі ў групавым пашкоджанні аўтамабіля жонкі міліцыянта: «пракалолі шыны, запенілі мантажнай пенай дзвярныя праёмы, залілі фарбай кузаў». Гэтыя дзеянні кваліфікаваныя па ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (злоснае хуліганства). Матэрыяльная шкода машыны склала 5 222 рублёў 88 капеек. Акрамя гэтага, абвінавачаных асудзілі за рэчывы і прадметы, якія сілавікі знайшлі пры вобшуке ў іх дамах і машынах пасля затрымання: па ч. 1 арт. 295-3, ч. 2 арт. 296, 329 і па ч. 1 арт. 328 Крымінальнага кодэкса. Суддзя Віктар Шаўцоў вынес наступныя прысуды па гэтай справе:

  • 31-гадоваму беспрацоўнаму Ягору Еўстратаву – ч. 2 арт. 339, ч.1 арт. 295-3 Крымінальнага кодэкса – 3 года калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму;
  • 28-гадоваму развозчыку піцы Паўлу Сахарчуку – ч. 2 арт. 339, ч. 2 арт. 296 Крымінальнага кодэкса – 2 года і 1 месяц калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму;
  • 32-гадоваму работніку метро Арцёму Анішчуку – ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса – 2 года калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму;
  • 32-гадоваму работніку піцэрыі Андрэю Нечыпару – ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса – 3 года калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму;
  • 39-гадоваму трэнеру па каратэ Антону Быкоўскаму – ч. 2 арт. 339, арт. 329, ч. 1 арт. 328 Крымінальнага кодэкса – 6 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Таксама яны мусяць выплаціць пазоў пацярпелага супрацоўніка МУС Аляксандра Гейца (намесніка начальніка аддзела арганізацыі аператыўна-рэжымнай працы ў выхаваўчай калоніі, ЛПП Дэпартамента выканання пакарання МУС) ў суме 1000 рублей, а таксама маральную шкоду на суму 3000 рублёў.

Суд 11 студзеня. Фота: spring96.org
Суд 11 студзеня. Фота: spring96.org

Нагадаем, мінчукоў затрымалі 29 верасня супрацоўнікі ГУБАЗіКа і САХРа каля той самай машыны супрацоўніка. На відэа, якія распаўсюдзіла прэс-служба МУС і ONT NEWS, бачна, што сілавікі пры затрыманні выкарыстоўвалі зброю. Па паказаннях абвінавачаных, у пашкоджанні аўто і пры затрыманні прысутнічала каля дзевяці чалавек, на лаве падсудных – пяць чалавек. У матэрыялах справы яны фігуруюць як "неустаноўленыя асобы" ці наогул адсутнічаюць. На думку абвінавачаных, гэта былі супрацоўнікі праваахоўных органаў.

Усіх судзілі за пашкоджанне ноччу 29 верасня групай асобаў машыны жонкі міліцыянта Аляксандра Гейца ў Баравой. Ягора Еўстратава і Антона Быкоўскага таксама судзяць па дадатковых артыкулах за знойдзенныя сродкі і прадметы ў іх дома ў ходзе вобшука пасля затрымання. Антона Быкоўскага абвінавачваюць у незаконным пасеве, вырошчванні канаплі ў сваім гаражы ў Мінскім раёне, а таксама за захаванне наркатычнага сродка дома. У Ягора Еўстратава пасля затрымання дома знайшлі гаручыя рэчывы. Паўла Сахарчука асудзілі за збыт Арцёму Нечыпару тэлескапічнай дубінкі, якую сілавікі знайшлі пры ператрусе машыны.

Антон Быкоўскі прызнаў віну па арт. 328 і 339 Крымінальнага кодэкса часткова. Ягор Еўстратаў па арт. 295-3 КК цалкам прызнаў віну, а па арт. 339 КК – часткова. Павел Сахарчук цалкам прызнаў віну. Арцём Анішчук таксама цалкам прызнаў віну, а Андрэй Нечыпар цалкам не прызнаў віну.

Усе абвінавачаныя раней не прыцягваліся да крымінальнай адказнасці.

Як праходзілі суды па гэтай справе:

sudy_89.jpg

«Памыліўся палітычнымі поглядамі». Судзяць пяць мінчукоў, якіх абвінавачваюць у пашкоджанні машыны жонкі міліцыянта

Суд Мінскага раёна 11 студзеня пачаў разгляд крымінальнай справы Крымінальнага кодэкса супраць пецярых мінчукоў, затрыманых 29 верасня у Баравой. Іх абвінавачваюць у групавым пашкоджанні аўтамабіля жонкі міліцыянта: «пракалолі шыны, запенілі мантажнай пенай дзвярныя праёмы, залілі фарбай кузаў».

На месцы пашкоджання машыны міліцыянта – дзевяць чалавек, на лаве падсудных – толькі пяць

Суд Мінскага раёна працягвае разгляд крымінальнай справы супраць пецярых мінчукоў, затрыманых 29 верасня у Баравой.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства